Былая кампанія Алексіна атрымала манаполію на імпарт тытуню на 8 гадоў. Указ падпісаў Лукашэнка


Кампанія «Энерга-Оіл» атрымала выключнае права на імпарт некурыльных тытунёвых вырабаў (тытуню «HEETS», што награецца), класіфікаваных кодам 2403 адзінай Таварнай наменклатуры замежнаэканамічнай дзейнасці ЕЭАС. Адпаведны ўказ 16 лютага падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Гэтае права кампанія будзе мець да 31 снежня 2028 года. Указ набывае моц пасля яго афіцыйнай публікацыі.

Раней «Энерга-Оіл» належала набліжанаму да Аляксандра Лукашэнкі бізнесоўцу Аляксею Алексіну. Аднак Naviny.by паведамлялі, што галоўныя актывы (у тым ліку і гэтую кампанію) ён перапісаў на сваіх сыноў. Меркавана, гэта звязана з пагрозай санкцыяў.

Таксама «Энерга-Оіл» валодае сеткай шапікаў «Табакерка».

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў