Бабарыка застанецца пад вартай: меру стрымання не змянілі


Сёння распачалося першае судовае паседжанне ў справе Віктара Бабарыкі. Былы кіраўнік «Белгазпрамбанку» застанецца пад вартай, паведамляе БелТА.

Адвакат Віктара Бабарыкі Дзмітрый Лаеўскі спачатку хадайнічаў аб адводзе суддзі Ігара Любавіцкага. Аднак хадайніцтва адхілілі. Пасля абарона папрасіла змяніць меру стрымання на хатні арышт. Але і гэтай просьбы не задаволілі.

Віктар Бабарыка, які пастанавіў узяць удзел у прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, застаецца пад вартаю з 18 чэрвеня. Экс-банкіра вінавацяць паводле ч. 3 арт. 430 («Атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры») і ч. 2 арт. 235 («Легалізацыя («адмыванне») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам») Крымінальнага кодэксу. Яго могуць пазбавіць волі на 15 гадоў.

ЯП belsat.eu

Стужка навінаў