193 дні паслявыбарчых пратэстаў. Трэцяе паседжанне ў справе над журналісткамі «Белсату», суд над Віктарам Бабарыкам


Паслявыбарчыя пратэсты ў Беларусі працягваюцца 193 дні. Сённяшні дзень стаў своеасаблівым днём судовых паседжанняў. Падрабязней у аглядзе «Белсату».

Пачалі судзіць Віктара Бабарыку

17 лютага пачалося паседжанне Вярхоўнага Суда ў справе «Белгазпрамбанку». На судовай лаве яго былыя топ-менеджары на чале з Віктарам Бабарыкам.

Віктар Бабарыка ў судзе. Крыніца: AFP / Виктор Бабарико — официальный канал / telegram

Адвакат Дзмітрый Лаеўскі распавёў пра стан Бабарыкі.

«Фізічны і маральны стан здавальняючы. Калі абстрагавацца ад таго, што чалавек у клетцы. Віктар Дзмітрыевіч усміхаецца, ён дзіўным чынам захоўвае здольнасць радавацца жыццю і верыць у добрае. Калі ён усміхаецца, гэта відаць нават праз маску. Наладоўвае энергіяй нас усіх».

На суд пусцілі толькі сваякоў, адвакатаў і абраных журналістаў. Астатнім адмовілі ў магчымасці прысутнічаць на паседжанні – нібыта мала месца. Каля будынку суда сабраліся каля сотні чалавек.

Hавiны
Суд у справе Віктара Бабарыкі. ОНЛАЙН
2021.02.17 10:30

Галоўны фігурант справы – былы кіраўнік «Белгазпрамбанку» Віктар Бабарыка. Яго вінавацяць у стварэнні з 1 студзеня 2004 года арганізаванай злачыннай групоўкі са сваіх намеснікаў з мэтаю сістэматычнага атрымання хабараў ад камерцыйных арганізацыяў. У справе фігуруе сума амаль $ 15 млн. З 10 лістапада да 27 снежня 2018 года дзеля легалізацыі хабараў Бабарыка быццам набыў у Менску два капітальныя будынкі коштам больш за Br 1 млн.

Аб’ектыў
У залу суда прывялі ў кайданках. Суд над Віктарам Бабарыкам
2021.02.17 22:10

Трэці дзень суда над журналісткамі «Белсату»

17 лютага трэцяга паседжання ў справе журналістак «Белсату» Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай адбыліся спрэчкі бакоў.

Hавiны
Трэці дзень суда над Кацярынай Андрэевай і Дар’яй Чульцовай. ОНЛАЙН
2021.02.17 09:56

На пачатку паседжання суддзя Наталля Бугук зачытала на беларускай мове лінгвістычны аналіз стрыму, які замовілі адвакаты. Эксперт, прадстаўнік Акадэміі навук, акадэмік Аляксандр Лукашанец, у дакуменце адзначыў, што словы Кацярыны Андрэевай не ўтрымліваюць заклікаў да нейкіх актыўных дзеянняў, яна апісвае сітуацыю. У экспертызе сцвярджаецца, што адсутнічаюць прыкметы арганізацыі дзеянняў і звароты да ўдзельнікаў.

Працяг працэсу над Кацярынай Андрэевай ды Дар’яй Чульцовай. Дзень трэці.
Фота: Белсат

Наступным слова ўзяла дзяржаўная абвінаваўца Аліна Касьянчык. Яна лічыць, што Кацярына ведала, што на месца прыехала міліцыя. Пра гэта сведчыць тое, што дзяўчыны хаваліся ад праваахоўнікаў у кватэры і хаваліся ад дронаў, клаліся на падлогу.

Паводле Аліны Касьянчык, адвакаты спрабуюць пазбавіць іх адказнасці ад здзейсненага злачынства. У выніку яна запатрабавала для Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай 2 гады пазбаўлення волі кожнай. Просіць канфіскаваць усю тэхніку на карысць дзяржавы.

Абаронцы дзяўчат Сяргей Зікрацкі і Аляксандр Хаецкі перакананыя, што ў словах Кацярыны няма ніводнага, якое б магло быць успрынятае як заклік да масавых беспарадкаў, і ў іхных дзеяннях таксама. А бок абвінавачвання не падаў ніводнага пацверджання гэтага парушэння. Журналісткі добра і мірна выконвалі свае абавязкі, а калі іх вінавацяць за іхную працу, то гэта парушае міжнародныя нормы свабоды слова.

Hавiны
Доказаў няма, а ў падзеях на плошчы Пераменаў вінаватыя ўлады. Высновы адвакатаў Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай
2021.02.17 14:26

Выступілі на судзе і Кацярына Андрэева і Дарʼя Чульцова.

Hавiны
Апошнія словы ў судзе Кацярыны Андрэевай і Дар’і Чульцовай
2021.02.17 14:21

 

Прысуд дзяўчатам агучаць 18 лютага а 10:00.

Агучылі, хто загадаў выкарыстоўваць узброеных вайскоўцаў падчас пратэстаў

Берасці падчас судовага паседжання ў справе Аляксандра Кардзюкова і Генадзя Шутава, які загінуў у жніўні ад агнястрэльнага ранення, дапытвалі сведкаў.

Маёр часткі № 89417 Лабковіч на судзе распавёў, што загад выкарыстаць узброеных вайскоўцаў падчас пратэстаў аддаў камандуючы войскамі Сілаў спецыяльных аперацыяў Беларусі генерал-маёр Вадзім Дзенісенка.

Вайсковец таксама распавёў, што ў Берасці 11 жніўня на вуліцах гораду было 20 спецназаўцаў. Усе яны мелі агнястрэльную зброю.

Генерал-маёр Вадзім Дзенісенка.
Фота: mnsvu.org

Камандуючы войскамі Сілаў спецыяльных аперацыяў Беларусі генерал-маёр Вадзім Дзенісенка на суд не з’явіўся, бо цяпер на бальнічным, таму ў судзе зачыталі ягоныя ранейшыя паказанні.

Hавiны
Суд у справе Шутава: стала вядома, хто загадаў выкарыстоўваць узброеных вайскоўцаў падчас пратэстаў
2021.02.17 17:12

Сілавікі высяляюць царкву, якая асудзіла гвалт у Беларусі

Сілавікі 17 лютага высяляюць пратэстанцкую царкву «Новае жыццё», што ў менскім мікрараёне Сухарава.

Сілавікі прыехалі каля 11:00, калі ў царкве адбывалася малітва.

«Яны выразалі дзверы, увайшлі ды сказалі, што паводле судовага рашэння будзе перапіс маёмасці. Нам сказалі пакінуць памяшканне – пры супраціве будзе адміністратыўная адказнасць», – распавяла «Белсату» сакратарка царквы Лера.

Вернікі выйшлі з царквы і папрасілі вынесці рэчы, але ім дазволілі забраць толькі рэчы з кабінетаў. Да царквы пачалі прыязджаць іншыя прыхаджане, якія дапамаглі вынесці рэчы.

Вернікі каля царквы «Новае жыццё».
Фота: чытачы belsat.eu

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў