Яшчэ два сваякі Назарбаева, зяць і пляменнік, страцілі высокія пасады ў Казахстане


З пасады пайшоў ужо трэці зяць Назарбаева. Дзе сам Назарбаеў, па-ранейшаму невядома: ён не з’яўляўся на публіцы з 28 снежня, а ягоную пасаду старшыні Савету бяспекі заняў прэзідэнт Такаеў – магчыма, незаконна.

Павалены помнік Назарбаеву ў Талдыкаргане, Казахстан. 5 студзеня 2022 года.
Фота: kaztag_tg / Telegram

Дзейны кіраўнік Казахстану Касым-Жамарт Такаеў 17 студзеня падпісаў указ аб звальненні Самата Абіша, пляменніка былога кіраўніка Казахстану Нурсултана Назарбаева, з пасады першага намесніка старшыні Камітэту нацыянальнай бяспекі.

Вечарам 5 студзеня Такаеў выправіў у адстаўку старшыню КНБ Карыма Масімава, а 8 студзеня стала вядома аб затрыманні Масімава. Яго і двух іншых намеснікаў падазраюць у «дзяржаўнай здрадзе» і «спробе захопу ўлады».

Hавiны
Такаеў звінаваціў Назарбаева ў з’яўленні алігархату і сказаў, што трэба дзяліцца
2022.01.11 13:34

Цімур Кулібаеў, муж сярэдняй дачкі Назарбаева, пайшоў з пасады старшыні нацыянальнай палаты прадпрымальнікаў Казахстану «Атамекен». Ад яго імя 17 студзеня апублікавалі развітальны ліст, у якім гаворыцца аб дабраахвотным сыходзе з пасады.

Кулібаеў таксама з’яўляецца (або з’яўляўся) кіраўніком асацыяцыі арганізацыяў нафтагазавага і энергетычнага комплексу «KazEnergy» і сябрам рады дырэктараў расейскага «Газпрому», старшынём Нацыянальнага алімпійскага камітэту і кіраўніком Казахскай федэрацыі боксу.

Казахская служба радыё «Свабода» адзначае, што гэтае звальненне адбылася праз два дні па тым, як пасады страцілі яшчэ два зяці Назарбаева: меркаваны муж старэйшай дачкі Назарбаева Кайрат Шарыпбаеў быў старшынём праўлення «Казахгазу», а муж малодшай дачкі Назарбаева Дымаш Дасанаў быў старшынём праўлення «КазТрансОйл».

Аналітыка
Як паўплываюць падзеі ў Казахстане на рэжым Лукашэнкі?
2022.01.15 20:51

АА belsat.eu

 

Стужка навінаў