Вецер вяртаецца: на 17-18 студзеня абвясцілі «аранжавы ўзровень небяспекі»


У панядзелак і аўторак па большай частцы тэрыторыі Беларусі прагназуюць моцны вецер з парывамі да 15-20 м/с, днём 17-га і ноччу 18-га – месцамі да 21-24 м/с, у асобных раёнах і да 27 м/с. Можа зноў валіць дрэвы і зрываць дахі.

Перакулены гірляндавы цяжкавік гэта каля МАЗа на Партызанскім праспекце.
Фота: чытачы Белсату / Zerkalo.io

На 17 і 18 студзеня ў Беларусі зноў абвясцілі «аранжавы ўзровень небяспекі» праз моцны вецер. На дадатак да ветру 17 студзеня ў многіх раёнах чакаецца галалёдзіца на дарогах.

Мінулы шторм з такім ветрам здарыўся 14 студзеня. Тады прагназавалі парывы ветру да 25 м/с, але месцамі фіксаваліся парывы да 32 м/с.

Hавiны
Наступствы шторму ў Беларусі: падзенне навагодніх ялінак і перакуленыя прыпынкі
2022.01.14 20:25

Тры чалавекі пацярпелі. У 58 раёнах краіны пацярпелі 458 населеных пунктаў: у Берасцейскай вобласці – 27, у Віцебскай – 39, Гомельскай – 20, Гарадзенскай – 74, Менскай – 178, Магілёўскай – 120.

Былі пашкоджаныя дахі 427 жылых дамоў, 66 сацыяльных і культурных аб’ектаў, 20 – вытворчых, 602 сельскагаспадарчых будынкаў.

Зафіксаваныя 170 выпадкаў падзення дрэваў, найбольш – у Менскай вобласці (78). Элементамі дахаў і дрэвамі пашкоджаныя 32 аўтамабілі. Дрэвы падалі таксама на чыгуначныя шляхі і лініі электраперадач.

Hавiны
Ураган пашкодзіў касцёл XVIII стагоддзя ў Магілёве. Парафія просіць аб дапамозе
2022.01.15 13:51

А да таго пабудовам маглі моцна пашкодзіць перапады тэмператураў. Цягам содняў моцныя маразы змяняліся рэзкай адлігай. Менавіта гэта і стала адною з прычынаў абрушэння мосту ў Менску на Нямізе.

Hавiны
Ад рэзкіх перападаў тэмпературы пакутуюць і людзі, і пабудовы. Парады ад доктара і інжынера
2022.01.16 11:54

АА belsat.eu

Стужка навінаў