У менскім аэрапорце самалёт выкаціўся з пасадачнай паласы. Пацярпелых няма, іншыя рэйсы не могуць сесці


Самалёт «Airbus A320» кампаніі «Uzbekistan Airways», які ляцеў з Ташкенту, нармальна зайшоў на пасадку ў Менску, але праз моцны снегапад выкаціўся за межы пасадачнай паласы.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Узлётна-пасадачная паласа нацыянальнага аэрапорту «Менск» падчас расчысткі. 30 лістапада 2021 года.
Фота: MinskNationalAirport / Telegram

Аб здарэнні з самалётам «Узбецкіх авіялініяў» 17 студзеня першым паведаміў блогер Антон Матолька. Пазней здарэнне пацвердзіў Telegram-канал менскага аэрапрорту.

Паводле аэрапорту, на борце былі 115 пасажыраў, з папярэдніх звестак ніхто не пацярпеў, самалёт не пашкоджаны. Але, згодна рэгламенту, на месцы працуюць аварыйна-ратавальныя службы, а шэраг іншых рэйсаў у Менск скіроўваюць у бліжэйшыя магчымыя аэрапорты.

Над менскім аэрапортам пэўны час кружляў рэйс «Белавіі» з расейскага Санкт-Пецярбургу ў Менск, ды самалёт развярнуўся назад у Піцер. Туды ж паляцеў рэйс «Белавіі» Масква-Менск. У Берасце скіраваўся самалёт Boeing 767-300 з рэгістрацыйным нумарам EW-001PB, які Матолька звязвае з Аляксандрам Лукашэнкам.

Hавiны
Вецер вяртаецца: на 17-18 студзеня абвясцілі «аранжавы ўзровень небяспекі»
2022.01.17 09:17

АА belsat.eu

Стужка навінаў