У Беларусь прыбываюць расейскія вайскоўцы


У Беларусі заўважылі расейскіх вайскоўцаў. Прыбыццё тэхнікі і салдат абумоўлена вучэннямі «Саюзная рашучасць», першы этап вучэнняў прадугледжвае правяранне сіл рэагавання, піша БелТА.

Расейскія вайскоўцы ў Беларусі.
Фота: «Беларусь за МКАДом» / Telegram

Калоны расейскай тэхнікі, а таксама перамяшчэнне беларускіх вайскоўцаў заўважылі ў шэрагу рэгіёнаў краіны. Актыўнасць вайскоўцаў абумоўленая вучэннямі супольнымі беларуска-расейскімі вучэннямі «Саюзная рашучасць». Міністэрства абароны Беларусі паведамляе, што падчас супольных вучэнняў будуць адпрацоўвацца пытанні перакідкі войскаў на вялікія адлегласці з мэтай стварэння групоўкі. Таксама вайскоўцы адпрацуюць прыкрыццё дзяржмяжы, вядзенне барацьбы з сіламі спецаперацыяў і ўзброенымі фармаваннямі,

Расейскія вайскоўцы ў Беларусі.
Фота: «МотолькоПомоги» / Telegram

Вучэнні распачнуцца ў лютым, але дакладная дата пакуль не прызначаная.

Аналітыка
«Лукашэнка прывык гуляць з агнём». Што стаіць за планамі правесці расейска-беларускія вучэнні на мяжы з Украінай і ЕЗ
2022.01.17 18:18

СК belsat.eu

Стужка навінаў