Аб’яднанне «Звяно» зліквідавалі за «дыскрэдытацыю і экстрэмізм»


Грамадскае аб’яднанне вядомае правядзеннем кінафестывалю «Watch Docs», фотавыставай пра барацьбу медыкаў з каронавірусам, праграмамі рэабілітацыі былых зняволеных і дапамогай адзінокім бацькам-алкаголікам.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Праваабаронца Таццяна Гацура-Яворская стаіць каля грамадскага аб’яднання «Звяно», дзе 5 красавіка прайшоў ператрус, а яе затрымалі. Менск, Беларусь. 24 чэрвеня 2021 года.
Фота: Белсат

Заснавальніца грамадскага аб’яднання «Звяно» Таццяна Гацура-Яворская паведаміла 17 студзня ў Facebook аб выніках разгляду скаргі на рашэнне аб ліквідацыі «Звяна»: скаргі не задаволілі, аб’яднанне ліквідуюць за «дыскрэдытоўную і экстрэмісцкую дзейнасць».

Артыкулы
Таццяна Гацура-Яворская: «Грамадскі сектар будуць зараўноўваць у асфальт, але ў пэўны момант штосьці зломіцца ўнутры сістэмы»
2021.07.15 14:59

Таццяна Гацура-Яворская – адна з арганізатарак выставы «Машына дыхае, а я не». 5 красавіка 2021 года, праз некалькі дзён пасля закрыцця выставы, яе затрымалі, а ў яе ўдома і ў офісе «Звяна» правялі ператрус. Таццяну пратрымалі 10 дзён у следчым ізалятары, вызвалілі ў статусе падазраванай у «арганізацыі грубага парушэння парадку». 15 красавіка стала вядома, што мужа Таццяны Уладзіміра Яворскага збіраюцца дэпартаваць з Беларусі на 10 гадоў. Пасля гэтай інфармацыі ён зʼехаў з Беларусі ва Украіну.

«Звяно» было зарэгістраванае ў 2013 годзе, займалася асветніцкай дзейнасцю. Ладзіла фестываль дакументальнага кіно аб правах чалавека «Watch Docs» і ўганароўвала прэміяй беларускіх рэжысёраў-дакументалістаў, арганізоўвала праграму рэабілітацыі для былых зняволеных, прасоўвала змены ў алкагольнай палітыцы дзяржавы і прапаноўвала сядзелак для дзяцей адзінокіх бацькоў-алкаголікаў.

Міністэрства юстыцыі мела прэтэнзіі да маніторынгу «Звяном» працы сістэмы аховы здароўя ў час пандэміі. Гацура-Яворская не пагаджалася з тым, што маніторынг супярэчыў статуту арганізацыі.

Hавiны
Зачыстка працягваецца: у Горадні ліквідавалі адну з найстарэйшых грамадскіх арганізацый
2021.12.22 17:47

АА belsat.eu

Стужка навінаў