Тыдзень у малюнках: экстрэмісты ў Каардынацыйнай радзе і затрыманне Калядных дзядоў


Разам з мастаком Дэ Лёс узгадваем падзеі мінулага тыдня.

Следчым камітэтам прынятае рашэнне аб завядзенні крымінальнай справы ў дачыненні да Святланы Ціханоўскай, Марыі Калеснікавай, Максіма Знака, Паўла Латушкі, Вольгі Кавальковай, Сяргея Дылеўскага і іншых сябраў Каардынацыйнай рады па факце стварэння экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім.

Генпракуратура завяла крымінальныя справы на сябраў Каардынацыйнай рады па пагрозе захопу ўлады

Крымінальную справу супраць пяці супрацоўнікаў «Прэс-клуба» аператыўна перадалі ў Следчы камітэт на шосты дзень пасля іх затрымання.

22 снежня сілавікі затрымалі стваральніцу «Прэс-клуба» Юлію Слуцкую, праграмнага дырэктара Алу Шарко, фінансавага дырэктара Сяргея Альшэўскага, кіраўніка Акадэміі «Прэс-клуба» Сяргея Якупава і аператара Пятра Слуцкага. Затрымалі былую журналістку БТ Ксенію Луцкін, якая таксама застаецца пад вартай

Кіраўнік Дзярждэпартамэнту ЗША Майк Пампэа ўхваліў візавыя абмежаванні ў дачыненні да 39 асобаў, якія маюць дачыненне да падрыву дэмакратыі ў Беларусі.

Агулам Дзярждэпартамэнт ЗША ўвёў візавыя абмежаванні ў дачыненні да 63 асобаў за іх удзел у падрыве дэмакратыі ў Беларусі, фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і гвалт, які працягваецца да сённяшняга дня

Тадэвуш Кандрусевіч вярнуўся ў Беларусь.

Больш за тры месяцы Тадэвуш Кандрусевіч не мог вярнуцца на радзіму. Неўзабаве пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі кіраўнік каталіцкага епіскапату заклікаў сілавікоў і пратэстоўцаў спыніць гвалт, а Лукашэнка і чыноўнікаў – пачаць «канструктыўны дыялог з грамадствам, спыніць гвалт і неадкладна вызваліць усіх затрыманых на мірных акцыях невінаватых грамадзянаў»

Пяць суддзяў сышлі ў адстаўку па ўласным жаданні.

Сярод тых хто звольніўся – Іван Касцян. Ён судзіў многіх вядомых дзеячаў апазіцыі – Юрася Губарэвіча, Мікалая Казлова, Змітра Дашкевіча, Ніну Багінскую, Максіма Вінярскага, Паўла Севярынца

Затрымалі мужчынаў у строях Калядных дзядоў, акцыя не мела палітычных лозунгаў.

Калядныя дзяды бралі ўдзел у прабежцы і раздавалі дзецям цукеркі. Два Калядных дзеда былі затрыманыя міліцыянтамі

Палітзняволеныя Ігар Лосік, Павел Севярынец, Мікола Статкевіч застаюцца за кратамі, ім працягнулі тэрмін утрымання.

Ігар Лосік працягвае трымаць галадоўку

Малюнкі Дэ Лёс belsat.eu

Стужка навінаў