Гурт «Naka» парадаваў канцэртам маскоўскіх аматараў




Менскія музыкі выканалі ў маскоўскім «China Town Cafe» свае гіты і новыя песні на беларускай ды расейскай мовах.

У першай частцы канцэрту вакалістка гурта Наста Шпакоўская выступіла сольна пад гукі фартэпіяна. Гэтак музыкі «разагравалі» самыя сябе. {movie}Наста Шпакоўская. “Хачу заснуць я”|right|13637{/movie}

Цалкам гурт паказаўся ў другой частцы канцэрту, традыцыйна «парваў» глядацкую залу ды гітарную струну.

{movie}«Naka». “Бяжы!”|right|13638{/movie}

На лета гурт будзе спраўляць дзесяцігоддзе. Гісторыя групы пачалася даволі незвычайна: аднойчы Наста Шпакоўская перажыла велічэзная натхненне і за адзін дзень напісала 13 песень. Менавіта тады яна зразумела, што музыкай трэба займацца сур’ёзна. Наста пачала шукаць музыкаў, якім паказвала свае матэрыялы. Гэтак яна знайшла аднадумцаў, а ўжо праз пару месяцаў «Naka» дала свой першы канцэрт.

Праз год, у 2005-м, музыкі запісалі першы кліп, прэзентавалі дэбютны альбом і перамаглі на фестывалях у некалькіх ганаровых намінацыях. Упершыню ў Маскву гурт прыехаў праз чатыры гады ўпартай працы ды актыўных гастроляў па Беларусі.

МЯ, belsat.eu, з выкарыстаннем матэрыялаў kudago.com

Стужка навінаў