Еўрамайдан у coub’ах


Сотні тысяч украінцаў выйшлі на вуліцы. Ніхто не ведае, колькі ж яны пратрымаюцца. Еўрапейскія палітыкі просяць і ўладу, і апазіцыю не дапусціць кровапраліцця.

Некаторыя прадстаўнікі апазіцыйнага лагеру лічаць, што ўлада рыхтуе крывавы сцэнар. Былы палітвязень і экс-міністр унутраных справаў Юрый Луцэнка просіць Еўропу накіраваць ва Украіну перагаворшчыкаў, якія мусяць стаць пасярэднікамі паміж украінскаю ўладаю і апазіцыяй, каб выключыць сілавы варыянт развязання падзеяў і пазбегнуць міжнароднай ізаляцыі краіны. Экс-міністр Луцэнка кажа, што цяпер ва Украіне «вельмі пахне» сілавым сцэнарам, які прынясе карысць толькі Крамлю. «Сёння вельмі зручны час для крывавай развязкі ў інтарэсах Крамля. Яшчэ адна кроў на Майдане, не дай Бог, труп на Майдане, азначае, што Януковіч стане ізгоем у Еўропе і аўтаматычна – рабом Крамля».

Тым часам ўлада ўжо праліла кроў. У ноч з пятніцы на суботу жорстка разагналі прыхільнікаў украінскай еўраінтэграцыі. На наступны дзень пралілася кроў ля будынку адміністрацыі прэзідэнта. Пацярпелі больш за 200 асобаў. Былы прэзідэнт Польшчы Александэр Квасьнеўскі лічыць, што лёс украінскай рэвалюцыі вырашыцца ў найбліжэйшыя 48 гадзінаў.

Апазіцыйныя палітыкі называюць кіеўскі пратэст рэвалюцыяй.

Вашай увазе самыя важныя і цікавыя моманты ўкраінскай рэвалюцыі ў выглядзе coub’аў – кароткіх закальцаваных відэаролікаў.





Ю.В., belsat.eu

Стужка навінаў