Людміла Ваўчок: Праблема не ў інвалідах, а ў менталітэце «савецкага чалавека»


Іх называюць людзьмі з абмежаванымі магчымасцямі, а яны – даводзяць, што магчымасці чалавека не абмежаваныя амаль нічым. У «Размове Калінкінай» госця – славутая спартоўка, двухразовая паралімпійская чэмпіёнка, лыжніца, вяслярка, маладая мама Людміла Ваўчок.

{movie}Людміла Ваўчок: Праблема не ў інвалідах, а ў менталітэце «савецкага чалавека»|right|13618{/movie}

«Я не магла сабе дазволіць сысці ў дэпрэсію – у мяне на гэта проста не было часу. Да спорту я была ў Калодзішчах – працавала з дзецьмі-інвалідамі, адчувала, што камусьці патрэбная, камусьці магу дапамагчы. Хіба ж гэта не шчасце?» – гаворыць Людміла Ваўчок.

Немагчыма параўноўваць умовы жыцця інвалідаў у заходніх краінах і ў Беларусі. Чаму так здарылася? Няўжо людзі пры ўладзе думаюць, што яны застрахаваныя ад бяды? Ці ўвогуле не хочуць думаць пра іншых?

Людміла Ваўчок гаворыць, што праблема – у менталітэце «савецкіх людзей». Яна згадвае, што падчас Алімпіяды 1980 года ў Маскве не праводзіліся паралімпійскія гульні, бо ў СССР «інвалідаў не было». «З гэтага трэба пачынаць – з менталітэту нашых людзей. Чаму, калі такія актыўныя людзі, як я, едуць на вазках па горадзе, то паказваюць пальцам, або мамачкі адварочваюць дзяцей? Яны не прызвычаіліся да гэтага – да таго, што людзі з абмежаванымі магчымасцямі могуць таксама прыносіць карысць, як і здаровыя людзі. І яны не могуць зразумець, як у мяне няма праблемаў. Гэта выклікае здзіўленне», – гаворыць госця праграмы.

Глядзіце больш у «Размове Калінкінай»!

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў