166-ы дзень пратэстаў. Атака на грамадскую супольнасць


Паслявыбарчыя пратэсты ў Беларусі працягваюцца 166 дзён. «Белсат» сабраў галоўныя падзеі гэтага дня.

Дэпартамент фінансавых расследаванняў распачаў праверку Офісу правоў людзей з інваліднасцю. Сябраў грамадскай арганізацыі падазраюць у неправамерным завалодванні грашовымі сродкамі. У офісе сілавікі зладзілі ператрус, канфіскавалі тэхніку, а кіраўніка арганізацыі забралі на допыт.

«Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржкантролю ў парадку, прадугледжаным Крымінальна-працэсуальным кодэксам Рэспублікі Беларусь, праводзіць правяранне ў дачыненні службовых асобаў асветніцкай праваабарончай установы «Офіс правоў людзей з інваліднасцю» ды іншых асобаў у пытаннях магчымага неправамернага авалодання ў перыяд з 2020 года да цяперашняга часу грашовымі сродкамі, атрыманымі ўстановай у выглядзе дабрачынных унёскаў і міжнароднай дапамогі, з мэтай аказання дапамогі грамадзянам Рэспублікі Беларусь з інваліднасцю», – адзначаюць у прэс-рэлізе дэпартаменту.

Аб’ектыў
Атака на грамадзянскую супольнасць
2021.01.21 22:18

188 палітвязняў за 166 дзён

У Менску і рэгіёнах працягваюцца суды над затрыманымі беларусамі, якія выйшлі на мірныя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыяў. Пад крымінальны пераслед патрапілі сотні людзей. Праваабаронцы назвалі палітвязнямі 188 асобаў, якія цяпер за кратамі.

«Беларуськалій» заявіў пра саступкі

Кампанія «Беларуськалій» на сваім сайце распаўсюдзіла заяву, што «па выніках рэгулярнага дыялогу» гатовая ўзаемадзейнічаць з нарвежскай кампаніяй «Yara» на доўгатэрміновай аснове. Дзеля гэтага кіраўніцтва прадпрыемства заявіла, што адмяняе дысцыплінарных спагнанні з працаўнікоў, а звольненыя страйкоўцы будуць прынятыя на працу «ў выпадку падачы імі адпаведных заяваў».

Hавiны
Страйкам «Беларуськалія» адказаў кіраўніцтву прадпрыемства
2021.01.21 19:00

Але страйкамаўцы заяўляюць, што такая прапанова – толькі «шырма», якая патрэбная, каб падпісаць новы кантракт.

«Адноўленыя працаўнікі ўсё роўна праз некаторы час пасля таго, як сітуацыя супакоіцца, будуць звольненыя па надуманых падставах. Іншадумства на «Беларуськаліі« ніколі не віталася. Але справа нават не ў гэтым. Смелыя шахцёры ўвайшлі ў страйк, бо не маглі мірыцца з тым самаўпраўствам і беззаконнем, якія адбываюцца ў Беларусі. Таму абмяркоўваць спыненне страйку можа быць толькі пасля выканання нашых законных патрабаванняў», – гаворыцца ў заяве страйкаму.

Галоўныя патрабаванні шахцёраў – прызнаць несапраўдныя вынікі выбараў, спыненне пераследу грамадзянаў, вызваленне палітвязняў і прыцягненне да адказнасці Лукашэнку і Ярмошына за фальсіфікацыі.

Беларусы хочуць пазбавіць БТ права трансляцыі і ўдзелу ў «Еўрабачанні»

Беларускі фонд культурнай салідарнасці запусціў кампанію, скіраваную на выключэнне «Белтэлерадыёкампаніі» з Еўрапейскага вяшчальнага звязу (EBU).

У офіс Еўрапейскага вяшчальнага звязу ў Жэневе фонд накіраваў ліст з прапановаю пазбавіць дзяржаўны тэлеканал права трансляваць і браць удзел у трансляцыі «Еўрабачання».

Фота: t.me/by_culture

Беларускі фонд культурнай салідарнасці лічыць, што БТ не мае права браць удзел у музычным конкурсе. Летась на нацыянальным адборачным туры перамог гурт «Val». Але пасля выбараў музыкі раскрытыкавалі дзяржаўную палітыку ў галіне культуры ды прымусы выступаць на канцэртах, за што БТ абвінаваціла музыкаў у «адсутнасці сумлення».

Справу «Белгазпрамбанку» перадалі ў суд

Справа «Белгазпрамбанку» накіравалі ў Вярхоўны суд. Пра гэта паведаміла ў чацвер начальнік упраўлення ўзаемадзеяння з медыямі і рэдакцыйнай дзейнасці ведамства Анжаліка Курчак.

«Генпракуратура вывучыла перададзеную з КДБ крымінальную справу ў дачыненні топ-мэнэджараў «Белгазпрамбанку» і прыйшла да высновы пра ўсебаковае ды аб’ектыўнае даследаванне яе абставінаў, поўную адпаведнасць абвінавачвання сабраным па справе доказам. У сувязі з чым Генеральная пракуратура накіравала гэтую справу ў Вярхоўны суд для арганізацыі разгляду», – заявіла прадстаўніца Генпракуратуры Анжаліка Курчак.

Былога кіраўніка «Белгазпрамбанку» Віктара Бабарыку затрымалі разам з ягоным сынам Эдуардам 18 чэрвеня. Супраць былога кіраўніка «Белгазпрамбанку» высунулі абвінавачванні ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 430 і ч. 2 арт. 235 КК Рэспублікі Беларусь па фактах атрымання хабараў арганізаванай групай у асабліва буйным памеры, а таксама легалізацыі («адмыванні») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам у асабліва буйным памеры адпаведна.

Расследaванні
Як гаманцы Лукашэнкі ўцякаюць ад санкцый
2021.01.21 20:24

СК belsat.eu

Стужка навінаў