Віталь Рымашэўскі: Падобнай непісьменнасці, нізкай прававой і палітычнай культуры, як у ЦВК, я яшчэ не бачыў


Пасля ўчорашняга паседжання Цэнтральнай выбарчай камісіі палітык не хаваў абурэння. “Людзі галасуюць за рэгістрацыю таго ці іншага кандыдата проста кіруючыся сваімі меркаваннямі, напрыклад: “гэты кандыдат смешна выглядае, мы супраць яго”, “гэты кандыдат беспрацоўны – мы супраць”, – апавядае аб сваіх уражаннях Віталь Рымашэўскі.

“Падобнай непісьменнасці, нізкай прававой і палітычнай культуры, як у ЦВК я яшчэ не бачыў”, – дадаў Віталь Рымашэўскі.

Лідар Беларускай хрысціянскай дэмакратыі адзначыў, што да ягонай ініцыятыўнай групы прэтэнзіяў у ЦВК было менш за ўсё. Тым не менш, чатырох асобаў з ініцыятыўнай групы выключылі, паводле Віталя Рымашэўскага, не патлумачыўшы прычынаў. У ініцыятыўную групу лідара БХД меліся ўвайсці 1 704 чалавекі.

belsat.eu

Стужка навінаў