Як Лукашэнка адкрываў беларускую амбасаду ў Баку (фотарэпартаж)


Лідар Беларусі і кіраўнік Азербайджану Ільхам Аліеў пачаставаліся разам хлебам з соллю, пасадзілі дрэвы ды паглядзелі на аўты.



У Баку адкрылі новы будынак амбасады Рэспублікі Беларусь у Азербайджане. На цырымонію завітаў Аляксандр Лукашэнка, якога сустрэў азербайджанскі кіраўнік Ільхам Аліеў.

Дзяўчаты ў беларускіх нацыянальных строях паднеслі важным персонам хлеб-соль. На знак адкрыцця будынку амбасады кіраўнікі разам разрэзалі стужку.

У новым чатырохпавярховым будынку будзе размяшчацца не толькі пасольства, але і консульскае ўпраўленне. На тэрыторыі амбасады пабудавалі таксама пяціпавярховы жылы дом для працаўнікоў дыпламатычнай пляцоўкі.

Лукашэнка і Аліеў, пахадзіўшы па новай амбасадзе, пасадзілі на падворку некалькі аліўкавых дрэваў. Пасля гэтага высокія персоны азнаёміліся з тэхнікаю ды аўтамабілямі рознага прызначэння супольнай вытворчасці Гянджынскага аўтамабільнага заводу і беларускага МАЗу.

МЯ, belsat.eu, паводле ru.president.az

Стужка навінаў