Амерыканскія геолагі знайшлі на захадзе Антарктыды дзейны вулкан.
{movie}Вулкан пад лёдам (18.11.2013) |right|13359{/movie}
Ён размешчаны на кіламетровай глыбіні пад ледзяным покрывам, што, паводле навукоўцаў, сведчыць пра надыход перыяду павышанай геалагічнай актыўнасці на самым паўднёвым кантыненце Зямлі, а таксама паскораным раставанні яго ільдоў. Штогод лядовы шчыт Антарктыды губляе да трох тысяч кубакіламетраў лёду, раней гэты працэс адмыслоўцы звязвалі з паскораным фармаваннем айсбергаў і цёплымі плынямі, аднак цяпер да агучаных прычынаў дадаўся яшчэ і дзейны вулкан.
Паводле апошніх звестак, за апошнія тры гады ён ужо прачынаўся некалькі разоў, а яго штуршкі сягалі магнітуды два балы. На меркаванне геолагаў, вывяржэнні вулкану, разам з «падагрэвам» падэшвы леднікоў патокамі магмы могуць часткова тлумачыць тое, чаму цяпер лядовы шчыт Антарктыды растае настолькі хутка.
Іншыя тэмы выдання: Даследчыкі з Масачусэцкага інстытуту прэзентавалі ўжо цалкам працоўны «Экран» пад назваю inFORM, здольны адлюстроўваць аб’ёмныя фізічныя аб’екты. А таксама лазернае арыгамі і робат-кампаньён.
{movie}”Дэвайс” (18.11.2013) |right|13358{/movie}
Кірыл Смяглікаў, belsat.eu