164 дні пратэстаў: палонкі, ЧС-2021, злівы і БЧБ-шпацыры

З моманту прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі мінула 164 дні, але беларусы працягваюць адстойваць свае правы і дамагацца праўды.

Дзмітрый Баскаў выказаўся аб пераносе ЧС-2021 з Беларусі

«Хачу персанальна звярнуцца да прадстаўнікоў так званага Фонду салідарнасці спартоўцаў. Асабліва да былых прафесійных спартоўцаў. Сёння вы святкуеце перамогу, адабраўшы ў беларускага народу сапраўднае свята. Пасля гэтага вы не можаце звацца беларусамі! Вы здраднікі!»

Hавiны
«Здраднікі, вы забралі чэмпіянат свету ў тысячы дзяцей»: Баскаў пракаментаваў перанос спаборніцтваў з Менску
2021.01.19 13:16

Беларусі выплацяць кампенсацыю праз перанос ЧС-2021

Чалеу рады IIHF Пётр Бржыза распавёў, што беларускім арганізатарам будзе выплачаная кампенсацыя праз скасаванне правядзення ЧС па хакеі ў Беларусі.

Беларусы святкуюць Вадохрышча

Вернікі набіраюць ваду ля Свята-Духава кафедральнага сабору. Менск, Беларусь. 19 студзеня 2020 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
Вернікі набіраюць ваду ля Свята-Духава кафедральнага сабору. Менск, Беларусь. 19 студзеня 2020 года.
Фота: Агата Квяткоўская / Белсат
19 студзеня праваслаўныя вернікі святкуюць Хрышчэнне Гасподняе – ходзяць у цэрквы, асвячаюць ваду і традыцыйна купаюцца ў палонцы.
У 2021 годзе надвор’е пасуе: учора было мінус 20, сёння – мінус 14. Менск, Беларусь.
Фота: ТК / Белсат

У 2021 годзе надвор’е адпаведнае: учора было мінус 20, сёння – мінус 14. Менск, Беларусь.
Фота: ТК / Белсат

Журналістка «Белсату» Кацярына Андрэева, якая з 15 лістапада застаецца за кратамі, пракаментавала прапагандысцкі сюжэт Грыгорыя Азаронка на тэлеканале СТБ, у якім ён абвінавачвае журналістку ў тым, што яна нібыта кіравала пратэстамі пры дапамозе стрыму.

«Шкада беднага хлопчыка, які зрабіў няправільны выбар. Я магу яму толькі паспачуваць. Таму што я раней ці пазней усё роўна выйду з турмы, а ён застанецца з гэтым цяжарам на ўсё жыццё. Мае спачуванні Грышу Азаронку», – адказала Кацярына.

Адвакат Кацярыны Сяргей Зікрацкі мае намер на гэтым тыдні падаваць скаргі на Азаронка ў МУС і следчыя органы, бо ў праграме СТБ відавочна парушаецца прэзумпцыя невінаватасці Кацярыны.

Hавiны
«Шкада беднага хлопчыка». Кацярына Андрэева адказала Рыгору Азаронку
2021.01.19 11:28

Выдавецтву «Янушкевіч» заблакавалі рахункі, і яно не зможа выдаваць новых кніг.

«Нашыя банкаўскія рахункі заблакаваныя – і мы не можам плаціць друкарням. Праз гэта выхад новых кніг пакуль спыняецца. Але мы па-ранейшаму можам прадаваць свае кнігі, можаце смела набываць іх цяпер», – напісана (https://www.facebook.com/januskevic.books) ў Facebook выдавецтва.

Галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава выказалася пра пазбаўленне выдання статусу СМІ.

«Гэтая пастанова – толькі пацверджанне той, што была вынесеная 3 снежня. Шчыра кажучы, мы нават не пайшлі на паседжанне, у нас там быў толькі адвакат Сяргей Зікрацкі, бо мы разумелі, якой будзе пастанова.

Так, адсутнасць гэтага статусу – непрыемнасць. Але шчыра – мяне значна больш хвалюе тое, што нашая Каця Барысевіч ужо два месяцы застаецца за кратамі абсалютна ні за што. Не толькі Каця, але і іншыя журналісты».

Беларускія супольнасці ЗША ладзяць падарожжа БЧБ

Беларусы ЗША ладзяць БЧБ-вандроўку. Фота LiveFeedNow

«Гэтым летам мільёны беларусаў ва ўсім свеце зноў аб’ядналіся пад нашым нацыянальнымі сімваламі. Тры простыя літары – БЧБ – цяпер значаць больш, чым тысячы словаў, абʼядноўваючы і натхняючы беларусаў ва ўсім свеце. Беларусы ЗША вырашылі ўвекавечыць гэты момант у гісторыі, і пачалі кругасветнае падарожжа нашага сцяга», – кажуць стваральнікі фільму.

Hавiны
Беларусы ЗША пачалі амбітную бел-чырвона-белую вандроўку
2021.01.19 15:47

У МЗС Беларусі выказаліся пра экс-спецназаўца Ігара Макара і зліты ім запіс размовы супрацоўнікаў з КДБ.

«На самай справе гэты індывід нам даволі даўно знаёмы, таму мы з пэўным скепсісам назіралі за ўсёй валтузнёй, якая распачалася вакол ягоных выказванняў. Мы таксама адзначылі рэакцыю нашых украінскіх калегаў, якія ледзь не вырашылі выбудаваць на гэтым цэлае новае расследаванне. Прытым зразумела, што выключна з палітычных прычынаў.

У нас ёсць пераканаўчыя сведчанні, у тым ліку аўдыязапіс, які недвухсэнсоўна дэманструе відавочныя махлярскія мэты гэтага дзельца. Каб не быць галаслоўнымі, мы сёння ж гатовыя надаць іх галоснасці», – сказаў прэс-сакратар МЗС Анатоль Глаз.

Hавiны
МЗС Беларусі абвінаваціў былога сілавіка Ігара Макара ў махлярстве
2021.01.19 21:00

А яшчэ беларусы выходзяць і выходзяць

МГМ, belsat

Стужка навінаў