1600 беларусаў атрымалі від на жыхарства ў Польшчы ў першым квартале 2020-га


Па стане на 1 красавіка ў Польшчы пражывала 441 тыс. замежнікаў з гэтак званымі «картамі побыту», паведамляе прэс-служба польскага Упраўлення па справах замежнікаў. Большасць з іх (228,1 тыс.) – украінцы. Беларусы на другім месцы.

Паводле Упраўлення па справах замежнікаў, 27,1 тыс. беларусаў маюць доўгатэрміновыя (10 гадоў) «карты побыту» (па-польску: karta pobytu) – від на жыхарства ў Польшчы.

У першым квартале 2020 года колькасць беларусаў, якія атрымалі від на жыхарства ў Польшчы, вырасла на 1600 асобаў.

Hавiны
За 11 год больш за 137 тысячаў грамадзянаў Беларусі атрымалі карту паляка
2019.09.30 12:35

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў