16 лістапада ў Беларусі чакаецца галалёдзіца. Прагноз надвор'я і парады ад МНС


Цягам 16 лістапада па краіне чакаецца воблачнае з праясненнямі надворʼе. Пераважна без ападкаў, але на асобных участках дарог утворыцца галалёдзіца.

Ноччу і раніцай месцамі магчымы слабы туман. Вецер усходні слабы.

Паводле прагнозу Белгідраметцэнтра, тэмпература паветра ноччу будзе вагацца ад -5 да 0 ° С, па ўсходзе краіны да -10 ° С, днём слупкі тэрмометраў будуць варʼіравацца ў межах -2…+ 5 ° С.

У Менску тэмпература паветра на працягу содняў не перавысіць +2° С.

Як паводзіць сябе пры галалёдзіцы?

Дзеля Вашай бяспекі ратавальнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях рэкамендуюць не насіць на вуліцы абутак на абцасах, перасоўвацца, не спяшаючыся, наступаючы на ​​ўсю падэшву. Пры гэтым ногі павінны быць злёгку расслабленыя, рукі вольныя.

Пажылым людзям рэкамендуецца выкарыстоўваць кій з гумовым наканечнікам ці адмысловую завостраную палку. Калі Вы паслізнуліся, прысядзьце, каб знізіць вышыню падзення. У момант падзення паспрабуйце згрупавацца і перакаціцца, каб змякчыць удар аб зямлю.

Пры атрыманні траўмы неадкладна звярніцеся ў траўматалагічны пункт або выклікайце хуткую дапамогу.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў