16-17 красавіка Менск наведае еўракамісар Ёханэс Хан


Паездка ў Беларусь значыцца ў працоўным графіку камісару па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства.

За дзень да візіту палітык сустрэнецца з беларускім праваабаронцам Алесем Бяляцкім, паведамляе БелаПАН. Аднак з кім з афіцыйных асобаў сустрэнецца Ёханэс Хан, застаецца невядомым.

Апошні раз еўракамісар па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства наведваў Беларусь перад прэзідэнцкімі выбарамі 2010 года. Штэфан Фюле, які тады займаў гэтую пасаду, двойчы прылятаў у Менск – у ліпені і ў лістападзе.

Пасля разгону пратэстаў 19 снежня 2010 года кантакты на такім узроўні былі замарожаныя, а цяпер, яны, гледзячы па ўсім, узнаўляюцца.

У сакавіку ў Менск прыязджаў Дзяржсакратар Папы Рымскага П’етра Паролін, а ў лютым – намеснік памочніка дзяржсакратара ЗША Эрык Рубін.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў