У Горадню даставілі Віфліемскі агонь міру. ФОТА і ВІДЭА

Каталіцкая Гарадзенская дыяцэзія прыняла Віфліемскі агонь міру – святло з месца нараджэння Ісуса Хрыста.

Акцыя перадачы Віфлеемскага агню міру. Кафедральны касцёл святога Францішка Ксаверыя, Горадня, Беларусь. 16 снежня 2021 года. Фота: Вольга Сяліцкая / grodnensis.by

У Гарадзенкі кафедральны касцёл святога Францішка Ксаверыя 16 снежня ўнеслі Віфліемскі агонь міру, паведамляе партал Гарадзенскай дыяцэзіі. Гарадзенскія скаўты-харцэры даставілі яго з памежнага пераходу ў Вялікай Бераставіцы на польска-беларускай мяжы – далей яго будуць перадаваць па гарадах і мястэчках Беларусі.

Акцыя перадачы Віфлеемскага агню міру. Кафедральны касцёл святога Францішка Ксаверыя, Горадня, Беларусь. 16 снежня 2021 года. Фота: Вольга Сяліцкая / grodnensis.by

Акцыю з Віфліемскім агнём міру (які не трэба блытаць з Жыватворным агнём з Ерусаліму) прыдумалі аўстрыйцы ў 1986 годзе. Святло з месца нараджэння Ісуса Хрыста, ад вечнага агню ў пячоры Нараджэння Пана, перадаюць у канцы лістапада ў Еўропу, агонь перадаюць з рук у рукі скаўты розных краінаў.

Акцыя перадачы Віфлеемскага агню міру. Кафедральны касцёл святога Францішка Ксаверыя, Горадня, Беларусь. 16 снежня 2021 года. Фота: Вольга Сяліцкая / grodnensis.by

Біскуп Гарадзенскі Аляксандр Кашкевіч казаў, што гэтае маленькае полымя «пабуджае нас да веры, да моцы, да любові і да нясення міру».

«Нясіце гэтае святло, але адначасова самі будзьце святлом, – казаў біскуп. – Няхай іншыя, пабачыўшы вашыя паводзіны, бачаць радасць ад прабывання з Ісусам, жыццё сапраўды хрысціянскае, якое асвятляе ўсю гэтую жыццёвую цемру».

Акцыя перадачы Віфлеемскага агню міру. Кафедральны касцёл святога Францішка Ксаверыя, Горадня, Беларусь. 16 снежня 2021 года. Фота: Вольга Сяліцкая / grodnensis.by

АА belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны