Мінздароўя дазволіла прымяняць у Беларусі яшчэ адну расейскую вакцыну супраць COVID-19


Міністэрства аховы здароўя Беларусі выдала дазвол на ўвоз у краіну і выкарыстанне вакцыны супраць каронавірусу «КовіВак» расейскай вытворчасці.

Вакцына «КовіВак» распрацаваная Федэральным навуковым цэнтрам даследаванняў і распрацоўкі імунабіялагічных прэпаратаў ім.М.П.Чумакова Расейскай акадэміі навук.

«Гэтая вакцына інактываваная цэльнавірыённая канцэнтраваная ачышчаная прызначаная для папярэджання і ліквідацыі эпідэмічных захворванняў. Суспензія для ўнутрымышачнага ўвядзення 0,5 мл/доза. У флаконе 5 дозаў (2,5 мл) ва ўпакоўцы, – тлумачыць прэс-служба Мінздароўя.

Hавiны
365 важных словаў пра вакцынацыю супраць COVID-19. Сцісла пра галоўнае
2021.10.23 12:18

Мінздароўя таксама зазначае, што «КовіВак» распрацаваны па тым жа прынцыпе, што і класічныя вакцыны ад воспы, поліяміэліту, адзёру і іншых вірусаў, а вакцынацыя ім пераносіцца лягчэй, чым «Спутнікам V».

У Расеі вакцыну зарэгістравалі яшчэ напрыканцы лютага 2021 году. У Беларусь вакцына паступіла 6 снежня.

Падчас Саміту Усходняга Партнёрства 15 снежня кіраўнічка Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен паведаміла, што Еўразвяз збіраецца паставіць вакцыны супраць каронавірусу ў Беларусь. Дагэтуль у Беларусі можна было прышчапіцца толькі вакцынамі «Спутнік V» расейскай ці беларускай вытворчасці ці кітайскай ад кампаніі «Sinopharm».

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў