КДБ назвала «экстрэмісцкім фармаваннем» платформу «Сход»


Онлайн-платформа «Сход» з’явілася ў спісе «экстрэмісцкіх фармаванняў», які вядзе Міністэрства ўнутраных справаў. Рашэнне супраць платформы 13 снежня прыняў Камітэт дзяржаўнай бяспекі.

Марш справядлівасці
Сілавікі каля будынку КДБ перад нядзельнай акцыяй пратэсту. Менск, Беларусь. 20 верасня 2020 года.
Фота: belsat.eu

«Фармаваннем» назвалі «групу грамадзянаў, якія аб’ядналіся ў платформу народны прадстаўнікоў «Сход» па сродках сайта shodbelarus.org». У чым выяўлялася «экстрэмісцкая дзейнасць», сілавікі не паведамляюць.

Платформу «Сход» запусцілі ў пачатку 2021 года як альтэрнатыву скліканаму Аляксандрам Лукашэнкам «Усебеларускаму народнаму сходу». Беларусы маглі вылучацца ў «Сход» і выбіраць дэлегатаў праз інтэрнэт. На момант публікацыі выбралі 117 дэлегатаў.

У жніўні да дэлегатаў сталі прыходзіць з ператрусамі ў сувязі з крымінальнай справай за «Арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Былога амбасадара Беларусі ў Славаччыне Ігара Ляшчэню тады арыштавалі на 10 дзён і пакінулі ў статусе падазраванага.

Hавiны
«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» назвалі ініцыятывы «BY_help», «Беларуcам.рl» і «Media Solidarity Belarus»
2021.12.14 16:51

«Экстрэмісцкімі фармаваннямі» ўжо назвалі яшчэ 20 розных супольнасцей: «Белсат», інфармацыйнае агенцтва «БелаПАН», каналы «Nexta» і «Мая краіна Беларусь», «Рабочы рух», Кіберпартызанаў, «Bypol», фонды «BYSOL» і «By_help», нават чат «Ждановичи 2020 – клуб любителей песен Цоя». За ўдзел у фармаваннях пагражае крымінальная адказнасць.

Асобна ад «фармаванняў» існуюць «экстрэмісцкія матэрыялы», за распаўсюд якіх пагражае адміністрацыйная адказнасць. У спісе «матэрыялаў» – паўтысячы пунктаў.

Аналітыка
За падпіску на Telegram-каналы (пакуль) не пасадзяць. Што насамрэч мяняе пастанова пра «экстрэмізм»
2021.10.15 11:04

АА belsat.eu

Стужка навінаў