Фільм Андрэя Куцілы «Калі кветкі не маўчаць» атрымаў спецыяльную згадку журы фестывалю «Watch Docs»


У конкурснай праграме XXI міжнароднага фестывалю дакументальнага кіно «Watch Docs» удзельнічаў фільм пра жанчын у беларускім пратэсце, зняты пры падтрымцы «Белсату». Журы яго адмыслова адзначыла.

Трэйлер фільму «Калі кветкі не маўчаць»:

«Асаблівую адзнаку мы прысуджаем фільму, які з чуллівай назіральнасцю распавядае пра штодзённае жыццё людзей, якія жывуць у жорсткім рэжыме, – адзначыла журы. – Чорна-белы партрэт жанчын, якія ўдзельнічаюць у акцыі, робіць вялікае ўражанне і паказвае эмацыйныя выдаткі тых, хто змагаецца за свабоду».

Кінафестываль праходзіць у Варшаве, у ім удзельнічаюць стужкі з усяго свету – ад Літвы да Гватэмалы. Сёлета ў фестывалі была асобная беларуская секцыя.

Hавiны
Пра што не маўчаць кветкі? Расказваем пра фільм Андрэя Куцілы, які перамог на Варшаўскім кінафестывалі
2021.11.11 12:57

Стужка «Калі кветкі не маўчаць» пачалася з таго, што на Акрэсціна трапіла Андрэева сястра, прычым у самы гарачы час. Каля сценаў на Акрэсціна рэжысёр тады зняў кароткаметражку «Муры» – пра тое, як людзі шукалі затрыманых блізкіх. Але гісторыю сястры ён перажываў проста як чалавек: чакаў яе каля брамы без камеры, пра што пазней жартаваў, што, відаць, ён не на 100 % дакументаліст.

Хутка ідэя захаваць сястру ў гэтым кантэксце, паказаць, як яна дае рады атрыманай траўме, усё ж прыйшла яму ў галаву, і тая пагадзілася на здымкі. Пазней у якасці герояў фільму да яе далучыліся іншыя людзі, у тым ліку з фізічнымі траўмамі, і пайшло-паехала. Рэжысёр сачыў за сваймі пераважна гераінямі, бо сярод іх была сястра, і агулам менавіта жанчыны пасля хвалі гвалту абудзілі іншых, а таксама Андрэй здымаў характары ды замалёўкі на вуліцы, бо самае галоўнае ў той час дзеялася там.

Стужка раней атрымала некалькі ўзнагародаў, у тым ліку перамагла на Варшаўскім кінафестывалі.

Артыкулы
«Хацелася б свята, але боль ад тэмы фільму не праходзіць». Андрэй Куціла – пра перамогу на кінафестывалі
2021.10.16 22:36

АА belsat.eu

Стужка навінаў