Брат памерлага ў няволі Вітольда Ашурка з’ехаў з Беларусі праз пагрозу крымінальнай справай


Актывісты зь Бярозаўкі Андрэй Ашурак і Сяргей Пантус – брат і сябра загінулага за кратамі Вітольда Ашурка – былі вымушаныя ўцякаць з Беларусі: яны атрымалі інфармацыю, што іх збіраюцца пасадзіць.

Каментар Андрэя Ашурка на відэа ад 14-й хвіліны:

Андрэй Ашурак у перадачы «Студыя» на канале «Белсат» 16 снежня расказаў, што цяпер знаходзіцца ў бяспецы. Пераследам пагражаюць і яму, і ўсім іншым, хто быў на абвяшчэнні прысуду Вітольду Ашурку, дзе крычалі «Ганьба».

«Наколькі нам давялі інфармацыю, умовы зробленыя больш жорсткімі ў тым плане, што пераследаваць будуць усіх, хто быў, а хто быў сведкам, яны ўжо перайшлі са сведак у падазраваныя, – расказаў ён. – Пастаўлена выразна: пасадзіць мяне, тых, хто быў са разам са мной яшчэ ў мінулай справе сведкамі».

Ён звязвае гэта з узмацненнем рэпрэсіяў перад рэферэндумам, запланаваным на люты 2022 года.

Праверку ж адносна смерці Вітольда ўсё абяцаюць завершыць. Андрэй атрымаў ад пракуратуры толькі «адпіску» аб тым, што ягоны зварот перанакіравалі ў Генеральную пракуратуру. Калі яшчэ была магчымасць звязацца са следчым, той таксама нічога не казаў: трывае праверка.

Пакуль Андрэй Ашурак не мае планаў: пасля пераезду яму яшчэ трэба адбыць каранцін у сувязі з пандэміяй каронавірусу.

Артыкулы
«Нос хістаўся туды-сюды». Блізкія не вераць у негвалтоўную смерць Вітольда Ашурка
2021.07.21 14:24

18 студзеня 2021 года суддзя Максім Філатаў абвесціў прысуд актывісту з Бярозаўкі Вітольду Ашурку – 5 гадоў калоніі. Прысутныя абурыліся і пачалі скандаваць «Ганьба!», «Верым, можам, пераможам!». Пазней за гэта некалькіх асобаў прыцягнулі да адказнасці як удзельнікаў незаконнага пікетавання (на той момант гэта быў артыкул 23.34 КаАП РБ, цяпер – 24.23).

Актывіста з Бярозаўкі Вітольд Ашурка затрымалі летась 19 верасня на аўтавакзале ў Лідзе, калі ён вяртаўся з акцыі пратэсту. Працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Ашурка засудзілі на 5 гадоў калоніі, абвінаваціўшы ў арганізацыі закалотаў і гвалце над міліцыянтам. У пачатку траўня яго этапавалі з Горадні ў шклоўскую калонію № 17, дзе 21 траўня загінуў пры нявысветленых акалічнасцях.

Гісторыі
«Ён загінуў, каб Беларусь была свабоднай». Вітольду Ашурку сёння споўніўся б 51 год
2021.10.13 14:34

АА belsat.eu

Стужка навінаў