Музыцы і антыфашыстцы Крысціне Чаранковай прысудзілі 2,5 года калоніі за выказванні аб сілавіках


Гомельскі абласны суд 16 лістапада агучыў прысуд палітзняволенай вакалістцы мазырскага гурта «VIKT(A)R xOi!», антыфашыстцы Крысціне Чаранковай. Дзяўчыну абвінавацілі ў распальванні сацыяльнай варожасці паводле ч. 1 арт. 130 Крымінальнага кодэксу за антываенныя пасты ў Instagram. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы.

Крысціна Чаранкова. Крыніца: prisoners.spring96

Крысціну Чаранкову жорстка затрымалі разам з мужам раніцай 22 сакавіка гэтага года. Яе білі, калі яна яшчэ ляжала ў ложку. Старонку антыфашысткі ў Іnstagram прызналі «экстрэмісцкімі матэрыяламі», на яе было падпісана больш за 5 тысяч чалавек з розных краінаў.

На судзе Крысціна патлумачыла, што ў жніўні 2020 года міліцыя затрымала бацькоў ейнага мужа, іх білі. Таму яна пачала негатыўна ставіцца да міліцыі. Яе абвінавацілі ў тым, што яна «пісала ў Іnstagram у 2020 годзе такія выразы, як «Поздравляю белоруских милиционеров с их Дном», «Общеизвестный факт – мусора хуже г… на», «Хороший мент – мёртвый мент» і іншыя.

На судзе экспертка зазначыла, што пад словам «мусора» маюцца на ўвазе супрацоўнікі міліцыі, слова мае негатыўную афарбоўку, з’яўляецца пагардлівым, яно ёсць у слоўніку расейскай мовы Ожагава.

У выніку суддзя Аляксей Хлышчанкоў пакараў Крысціну пазбаўленне волі тэрмінам на два з паловай гады ва ўмовах агульнага рэжыму. Прадстаўнік абвінавачання на папярэднім судовым пасяджэнні запатрабаваў болей – тры гады пазбаўлення волі.

У гомельскім СІЗА-3 дзяўчына стаіць на ўліку як «схільная да экстрэмізму».

Аб’ектыў
Журналістка Кацярына Андрэева 2 гады знаходзіцца за кратамі
2022.11.15 22:40

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў