Міжнародны Камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі выпусціў даклад пра дзейнасць ГУБАЗіКу


Міжнародны Камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі выпусціў даклад пра дзейнасць ГУБАЗіКу. Аб гэтым паведамляецца на сайце Камітэту.

Прыклад дзейнасці ГУБАЗіКа і яго экс-кіраўніка палкоўніка Мікалая Карпянкова.
Фота: Onliner.by

Паводле Камітэту, гэта першы дакумент, які сістэматызуе і падводзіць даказальную базу злачынстваў ГУБАЗіКу на падставе 33 інтэрв’ю сведкаў. Даклад паказвае «прыклады шматбаковай дзейнасці супрацоўнікаў Галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС на баку рэжыму па кожнаму напрамку асобна (палітычнае сачэнне, катаванні, разгоны)».

Адзначаецца, што ў аснову даклада легла інфармацыя пра масавыя парушэнні праў чалавека і злачынствы з боку сілавых органаў у Беларусі на працягу 2020-2022 гадоў. Эксперты прааналізавалі 33 інтэрвʼю асобаў, апытаных Міжнародным камітэтам па расследаванні катаванняў у Беларусі ў розны час (са жніўня 2020 года па верасень 2022 года). Людзі «былі або затрыманы супрацоўнікамі ГУБАЗіК, або падпалі пад катаванні ў памяшканні дадзенай структуры і яе супрацоўнікамі, або былі падвергнутыя зневажальным працэдурам ператрусу, прымусу да сведчанняў, стварэнню пакаянных відэа з прызнаннем віны за дзеянні, якія не могуць лічыцца злачыннымі».

Hавiны
ГУБАЗіК затрымаў адміністратара тэлеграм-чату «ГОБК»
2022.11.15 11:15

Прадстаўнікі Камітэту па расследаванні катаванняў у Беларусі адзначаюць, што з 33 апытаных трое чалавек былі выкрадзены сілавікамі ГУБАЗіК. Пацярпелыя знаходзіліся ў«складаным псіхалагічным стане ад некалькіх гадзін да некалькіх дзён. Яны траплялі пад збіццё і знявагу, таксама ім пагражалі фізічнай расправай».

Адзначаецца таксама, што падчас затрыманняў на масавых акцыях пратэсту сілавікоў ГУБАЗіК «складана ідэнтыфікаваць, бо яны не носяць адной формы і на іх няма ніякіх апазнавальных знакаў». Зазвычай, супрацоўнікі апрануты ў грамадзянскае адзенне, найчасцей спартовую – «вітрыну пабілі людзі ў грамадзянскім адзенні ў каптурах, масках і з дубінкамі». Пазней іх сталі апазнаваць па ўскосных прыкметах: бронекамізэльках, касках, балаклавах – і/ці наяўнасці спецсродкаў, такім як гумовая дубінка, зброя і гэтак далей.

Hавiны
У Маладзечне мужчыну прысудзілі 1,5 года хатняй «хіміі» за абразу палкоўніка Карпянкова
2022.11.12 13:07

Што такое ГУБАЗіК

Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй Міністэрства ўнутраных спраў (ГУБАЗіК) – адмысловае падраздзяленне ў сістэме органаў унутраных спраў, створанае для дзейнасці па наступных кірунках:

  • супрацьдзеянне карупцыі;
  • барацьба з арганізаванай злачыннасцю;
  • стрыманне і раскрыццё цяжкіх і асабліва цяжкіх злачынстваў;
  • незаконнай міграцыяй;
  • стрыманне тэрарыстычных і экстрэмісцкіх праяў.

Камітэт звяртае ўвагу на тое, што замест вышэй названых кірункаў дзейнасці галоўны ўпор ГУБАЗіК на працягу апошніх гадоў скіроўвае высілкі на «змаганне з іншадумствам у Рэспубліцы Беларусь». У гэтым задзейнічанае пераважна трэцяе упраўленне (па супраціве экстрэмізму), якое складаецца з трох аддзелаў:

  • па супрацьдзеянні экстрэмізму ў радыкальных грамадскіх і іншых фармаваннях
  • па супрацьдзеянні экстрэмізму ў этнічных, рэлігійных утварэннях і сярод мігрантаў
  • аддзел кампʼютарнай выведкі.
Без акрэдытацыі
ГУБАЗіК зжарэ Лукашэнку, калі не будзе знішчаны
2022.11.11 16:00

Паводле інфармацыі з Дакладу, падчас пратэстаў 2020 года сілавікі ГУБАЗіК былі задзейнічаны ў фізічным прыгнечанні вулічных акцый і затрыманні іх удзельнікаў. Для гэтых мэтаў унутры ведамства было сфармавана 4 групы «Атакі», у якія таксама ўваходзілі вайскоўцы сіл адмысловых аперацый Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь. Функцыямі затрымання пратэстоўцаў ГУБАЗіК не абмяжоўваецца.

Супрацоўнікі гэтага падраздзялення таксама займаюцца допытамі затрыманых, праверкамі на падпіскі да забароненых у Беларусі Telegram-каналаў, дачыненне да якіх-небудзь «экстрэмісцкіх» фармаванняў ці дзейнасці. Кіруе ведамствам з верасня 2022 года Андрэй Ананенка (начальнік Галоўнага ўпраўлення).

Паводле адзнакі Камітэту, дзеянні ГУБАЗіК падпадаюць пад дзеянне Закона «Пра супрацьдзеянне экстрэмізму», які быў прыняты ў 2007 годзе і канцу 2021 года змяняўся 8 разоў.

Законам «Пра супрацьдзеянне экстрэмізму» у яго апошняй рэдакцыі ад 14 траўня 2021 года ўведзены «беспрэцэдэнтны пазасудовы парадак прызнання» груп грамадзянаў (нефармальных арганізацый, інтэрнэт-супольнасцяў і г.д.) экстрэмісцкімі фармаваннямі.

Даклад Міжнароднага Камітэту па расследаванні катаванняў у Беларусі ўтрымлівае дэталёвыя сведчанні аб дзеяннях ГУБАЗіКу, якія могуць быць ацэненыя як злачынныя. Падразбязную версію даклада можна прачытаць тут.

Аб’ектыў
Чэхія можа прызнаць КДБ і ГУБАЗіК тэрарыстамі
2022.11.09 21:21

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў