ЗША разам з саюзнікамі рыхтуюць новыя санкцыі супраць Лукашэнкі


Будынак Дзярждэпартаменту ЗША ў Вашынгтоне.
Фота: golos-ameriki.ru

ЗША рыхтуюць новыя санкцыі ў дачыненні да рэжыму Лукашэнкі. Пра гэта на брыфінгу 15 лістапада заявіў прэс-сакратар Дзярждэпу ЗША Нэд Прайс.

«Мы глыбока занепакоеныя бесчалавечнымі дзеяннямі рэжыму Лукашэнкі і рашуча асуджаем яго бяздушную эксплуатацыю і прымус уразлівых людзей і бесчалавечнае садзейнічанне нелегальным міграцыйным плыням праз яго межы», – заявіў Нэд Прайс.

Артыкулы
Еўрадэпутат пра супрацьдзеянне Лукашэнку: «Усё гучней ідуць размовы пра тое, каб ён быў прыцягнуты да трыбуналу»
2021.11.15 22:35

Паводле яго, ЗША рыхтуюць свой новы санкцыйны спіс «у шчыльнай каардынацыі з ЕЗ і іншымі партнёрамі і саюзнікамі, якія будуць працягваць прыцягваць рэжым Лукашэнкі да адказнасці за яго бесперапынныя атакі на дэмакратыю, правы чалавека і міжнародныя нормы».

Прадстаўнік Дзярждэпу заклікаў рэжым у Менску неадкладна спыніць сваю кампанію па арганізацыі плыняў нелегальных мігрантаў праз межы ў Еўропу.

«Пакуль рэжым не выконвае свае абавязкі, пакуль падрывае мір і стабільнасць сваіх суседзяў і ўсяго кантынента, пакуль працягвае душыць свой уласны народ і саджаць у турмы палітвязняў, мы будзем узмацняць, а не аслабляць ціск на рэжым Лукашэнкі», – адзначыў Прайс.

На думку Нэда Прайса, трэба, каб рэжым Лукашэнкі ўсвядоміў «наступствы за інструменталізацыю міграцыйных плыняў у Еўропу, ператварэнне іх у зброю, рэпрэсіі ў дачыненні да палітычных супернікаў і іншыя тыпы паводзінаў рэжыму Лукашэнкі».

«Масква мае такі ўплыў на рэжым Лукашэнкі, які, напэўна, ніхто больш ня мае. Таму я, вядома, прывітаў бы, калі б Масква выкарыстоўвала свой уплыў, калі б гэты ўплыў быў канструктыўным і прадуктыўным. І калі б яна змагла растлумачыць рэжыму, што гэтыя дзеянні павінны быць спыненыя», – сказаў прадстаўнік Дзярждэпу.

Артыкулы
Еўразвяз пашырыў санкцыйны рэжым супраць Лукашэнкі
2021.11.15 13:48

Рада Еўразвязу 15 лістапада змяніла санкцыйны падыход у дачыненні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі, «каб мець магчымасць рэагаваць на інструменталізацыю людзей, якая праводзіцца беларускім рэжымам у палітычных мэтах».

Гэтае рашэнне не ўводзіць санкцыі супраць канкрэтных фізічных і юрыдычных асобаў, а толькі пашырае крытэры ўнясення ў санкцыйны спіс. Гэта значыць, цяпер Еўразвяз мае легальныя падставы караць за стварэнне міграцыйнага крызісу. Рашэнне грунтуецца на выніках нарадаў 21 і 22 кастрычніка.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў