У Горадні затрымалі міжнароднага сакратара Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі

Валянцін Аскірка. Фота: Ihar Barysau / Facebook

У Горадні падчас заняткаў у прыватнай школе быў затрыманы выкладчык, міжнародны сакратар Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Валянцін Аскірка. Пра гэта ў Facebook паведаміў старшыня партыі Ігар Барысаў.

У студзені Валянціна Аскірку дапыталі ў якасці сведкі ў крымінальнай справе ў Следчым камітэце. Тады з яго ўзялі падпіску пра неразгалошванне.

Таксама пасля прэзідэнцкіх выбараў Валянцін атрымаў два папярэджанні і быў звольнены з Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы, дзе адпрацаваў больш за 20 год.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны