У Беларусі выраслі кошты на бензін. З пачатку года – ужо на 16,5%


Мужчына запраўляе аўтамабіль на АЗС А100. Менск, Беларусь, 28 красавіка 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

З 16 лістапада ў Беларусі ўсталяваныя новыя раздробныя кошты на аўтамабільнае паліва.

Цяпер за літр паліва кіроўцам прыйдзецца плаціць:

  • АІ-92 – 2 руб. 00 кап.
  • АІ-95 – 2 руб. 10 кап.
  • АІ-98 – 2 руб. 32 кап.
  • ДП – 2 руб. 10 кап.

Цэны на аўтамабільнае паліва сёлета выраслі ўжо ў 30-ы раз.

Бензін АІ-92 падаражэў на 17,65%, АІ-95 і дызельнае паліва – на 16,67%, а АІ-98 – на 14,85%.

У сярэднім кошт паліва вырас на 16,46%.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў