Стала вядома, за што маглі затрымаць заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса


Праваабарончы цэнтр «Вясна» ў сваім тэлеграм-канале паведаміў пра магчымыя нагоды затрымання заснавальніка Symbal.by Паўла Белавуса.

Павел Белавус.
Фота: ІА /«Белсат»

Паводле праваабаронцаў, яго затрымалі за тое, што ён перасылаў па «Белпошце» кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя» Змітра Лукашука, якую 31 сакавіка гэтага году ўлады прызналі экстрэмісцкай.

Меркавана, Паўла будуць судзіць паводле арт. 19.11 КаАП за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Артыкулы
Затрыманы Павел Белавус, стваральнік і былы ўладальнік крамы symbal.by
2021.11.15 17:03

Нагадаем, што 15 лістапада Паўла Белавуса затрымалі пасля таго, як ён прыйшоў па выкліку ў міліцыю. Яго павезлі ў ізалятар на Акрэсціна ў Менску.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў