Невядомыя ў камуфляжы працягваюць бурыць беларуска-польскую мяжу

Памежная ахова Польшчы паведаміла пра 224 спробы парушэння мяжы мігрантамі за 15 лістапада. 29 асобаў выправадзілі з тэрыторыі Польшчы.

У раёне населенага пункта Дубічы Царкоўныя была папярэджана спроба сілавога прарыву групай мігрантаў са 100 чалавек.

Паводле паліцыі Падляскага ваяводства, таксама былі затрыманыя пяць чалавек – грамадзяне Украіны, Польшчы і Таджыкістана, якія хацелі перавезці 10 мігрантаў.

У сваю чаргу Міністэрства нацыянальнай абароны Польшчы абвінаваціла беларускія службы ў разбурэнні памежных загарод.

«Беларускія службы пад покрывам ночы разбураюць загароду, каб спрасціць мігрантам нелегальнае перасячэнне мяжы», – з такім каментаром ведамства апублікавала чарговае відэа з мяжы.

На ім бачна чалавека ў камуфляжы, які робіць нейкія маніпуляцыі з загародай, пасля чаго выцягвае з зямлі металічны прут. Пры набліжэнні людзей з польскага боку мяжы чалавек знікае.

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны