«Не запрашэнне да дыялогу». Святлана Ціханоўская пракаментавала званок Ангелы Мэркель


Ангела Мэркель і Святлана Ціханоўская.
Фота: Steffen Seibert

Святлана Ціханоўская пракаментавала тэлефонную размову, што адбылася 15 лістапада паміж выканаўцай абавязкаў канцлера Нямеччыны Ангелай Мэркель і Аляксандрам Лукашэнкам.

«Учора Еўропа на Савеце замежных справаў ЕЗ пацвердзіла адзінства з беларусамі: усе 27 міністраў пагадзіліся, што рэжым трэба спыніць. Мы знаходзімся ў пастаянным кантакце і з прадстаўнікамі Вялікай Брытаніі, Канады і ЗША. І я ведаю, што званок Мэркель не быў запрашэннем ад ЕС да дыялогу. Бо ўрад Нямеччыны працягвае падтрымліваць пяты і распрацоўваць шосты пакет санкцыяў супраць рэжыму. Таму яго спроба схаваць палітычную ізаляцыю за гэтым званком – гэта не перавернутая старонка. Гэта вырваная старонка з дзённіка двоечніка, які хоча схаваць свой правал», – заявіла Ціханоўская.

Яна нагадала, што Мэркель яшчэ год таму «тэлефанавала чалавеку, які прайграў выбары ў Беларусі», але «яе званок застаўся без адказу – бо ў яго інтарэсах ніколі не было клопату пра беларусаў».

Ціханоўская падкрэсліла, што працягне «стаяць за беларусаў і іх патрабаванні: вызваленне ўсіх зняволеных па палітычных матывах і – пасля гэтага – старт дыялогу аб новых выбарах». Яна таксама заклікала далучыцца да «Працоўнага руху» і плану «Перамога».

Hавiны
Аляксандр Лукашэнка і Ангела Мэркель паразмаўлялі па тэлефоне наконт міграцыйнага крызісу
2021.11.15 21:22

Нагадаем, што ўвечары 15 лістапада стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка і Ангела Мэркель правялі тэлефонную размову.

Прэс-служба Лукашэнкі паведамляе, што падчас размовы быў абмеркаваны шэраг праблем, і перш за ўсё сітуацыя з бежанцамі на беларуска-польскай, беларуска-літоўскай і беларуска-латвійскай межах.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў