Беспарадкі на мяжы. Мігранты кідалі камяні, палякі ўжылі вадамёт. Адзін паліцыянт паранены


Сітуацыя на мяжы Беларусі ды Польшчы рэзка абвастрылася апоўдні 16 лістапада. Мігранты закідвалі польскіх памежнікаў і паліцыянтаў камянямі і святлошумавымі гранатамі, тыя адказалі вадамётамі, а беларускія сілавікі не спынялі беспарадкі. Праз тры гадзіны «штурму» мігранты сышлі на месца старога лагера ў лесе. Польскі бок заяўляе, што атаку каардынавалі беларускія сілавікі. Беларуская дзяржаўная тэлевізія вяла жывую трансляцыю беспарадкаў.

Польскія вайскоўцы і мігранты на кантрольна-прапускным пункце «Брузгі – Кузня» на беларуска-польскай мяжы. 15 лістапада 2021 года.
Фота: Аксана Манчук / БЕЛТА/ TASS / Forum

15.00. У папулярным арабскамоўным Telegram-канале пра беларуска-польскую мяжу з’явіліся паведамленні па-расейску: шлюць праклёны Беларусі і яе войска, вінавацяць вайскоўцаў у катаваннях мігрантаў, выштурхванні мігрантаў на мяжу гвалтам, называюць сілавікоў «наймітамі і мафіяй», а таксама заяўляюць, што «беларускія медыі на 90 % хлуслівыя».

14.45. Аператару ОНТ, які здымаў атаку мігрантаў на польскую мяжу, залілі твар газам. Ён звярнуўся па медычную дапамогу. Пазней карэспандэнт CNN расказаў, што трапіў пад вадамёт, і ад той вады, кажа ён, часам шчыпле вочы.

14.35. Некаторыя мігранты кажуць, што збіраюцца ісці ў Мінск. Цяпер яны размаўляюць з беларускімі памежнікамі.

14.20. Паводле БТ, атака на мяжу прыпынілася. Дзяржаўны тэлеканал «Беларусь-1» спыніў жывую трансляцыю беспарадкаў. Расейскія медыі сцвярджаюць, што сілавікі выводзяць мігрантаў у стары лагер, што быў у лесе пад мяжой. Беларускае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва БелТА сцвярджае, што мігранты сыходзяць самі, «намагаюцца адысці на бяспечную адлегласць».

Памежны пераход «Брузгі» (Беларусь) пасля спробы мігрантаў штурмаваць мяжу. 16 лістапада 2021 года.
Фота: gpk.gov.by

14.10. Прадстаўнік Міністэрства ўнутраных справаў Польшчы звяртае ўвагу на «заградатрад» беларускіх сілавікоў за спінамі мігрантаў.

14.00. Адзін польскі паліцыянт быў сур’ёзна паранены прадметам, што кінулі з беларускага боку. Паліцыянта забралі ў шпіталь – магчыма, прабітая костка чэрапа.

13.45. Беларускія сілавікі, беларускія і расейскія дзяржаўныя медыі проста назіраюць за канфліктам. БТ вядзе жывую трансляцыю (што забаронена беларускімі законамі), сілавікі не спыняюць беспарадкі на беларускай тэрыторыі. Польская паліцыя заяўляе, што беларускія сілавікі каардынуюць беспарадкі, у тым ліку з ужываннем беспілотнікаў. Міністэрства абароны Польшчы пазней таксама заявіла, што атака адбываецца «пад строгім кантролем» беларускіх спецслужбаў.

13.40. Як сутыкненне выглядае з паветра:

13.00. У Міністэрстве абароны Польшчы заяўляюць, што мігранты былі ўзброеныя святлошумавымі гранатамі. У ведамстве кажуць, што яны атрымалі іх ад беларускіх службаў.

Сутычкі мігрантаў з польскімі сілавікамі былі і проста на пераходзе ў Кузніцы.

12.50. Нягледзячы на супрацьдзеянне польскіх памежнікаў, мігранты працягваюць знішчаць калючы дрот на мяжы.

Больш за тое, з дапамогай бервяна яны спрабавалі прарваць мяжу, але былі спыненыя вадамётам.

У бок польскіх памежнікаў ляцяць і бярвенні і кавалкі металічнай агароджы.

12.10. Інцыдэнт здарыўся каля памежнага пераходу ў Кузніцы.

Сам памежны пераход, дзе напярэдадні размясціўся лагер мігрантаў, цяпер пусты.

Уцекачы на мяжы кідаюць камяні і бутэлькі ў польскіх сілавікоў, а таксама спрабуюць зламаць калючы дрот. Польскія памежнікі ў адказ пачалі ўжываць газ.

Таксама польскія службы ўжываюць супраць мігрантаў вадамёт.

І святлошумавыя гранаты.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў