Міністэрства аховы здароўя растлумачыла, як і калі праводзіць бустарную вакцынацыю


Вакцына «Спутнік лайт».
Фота: vesti.ru

У якасці бустарнай вакцыны будуць выкарыстоўваць толькі «Спутнік лайт», паведамляе сайт Міністэрства аховы здароўя.

«Асноўная (першасная) вакцынацыя супраць COVID-19 – курс вакцынацыі ў адпаведнасці з інструкцыяй да імунабіялагічнага лекавага прэпарата, які праводзіцца пацыенту ўпершыню, можа складацца з адной «Спутнік лайт» або двух доз («Гам-ковід-Вак», «Sinopharm») вакцыны.

Бустарная вакцынацыя супраць COVID-19 – курс вакцынацыі, які праводзіцца пацыенту праз 6 і больш месяцаў пасля асноўнай (першаснай) вакцынацыі», – гаворыцца на сайце.

Бустарная вакцынацыя можа праводзіцца ўжо праз 6 месяцаў з моманту асноўнай вакцынацыі. У Беларусі для бустарнай прышчэпкі будзе выкарыстоўвацца толькі «Спутнік лайт», бо гэтая вакцына патрабуе адной дозы ўвядзення.

Паўторную вакцынацыю пасля асноўнай ці бустарнай дактары рэкамендуюць праводзіць кожныя 12 месяцаў. У якасці прэпаратаў для паўторная вакцынацыі прапаноўваюцца «Спутнік V», «Спутнік лайт» і «Sinopharm» ды «іншыя імунабіялагічныя лекавыя прэпараты».

Hавiны
САЗ: больш за 5 мільёнаў чалавек па ўсім свеце памерлі ад COVID-19
2021.11.03 09:14

МГМ, belsat.eu

Стужка навінаў