Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі сітуацыю на мяжы


Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін 16 лістапада правялі тэлефонную размову. Пра гэта паведамляе «Пул Первого».

Абноўлена
Беспарадкі на мяжы. Мігранты кідалі камяні, палякі ўжылі вадамёт. Адзін паліцыянт паранены
2021.11.16 12:23

Паводле тэлеграм-канала, яны перадусім абмеркавалі сітуацыю на беларуска-польскай мяжы і «сумесныя дзеянні па абароне межаў Саюзнай дзяржавы».

Таксама абмяркоўвалася сітуацыя ва Украіне і вучэнні Украіны і ЗША ў Чорным моры.

Лукашэнка распавёў Пуціну аб тэлефоннай размове з в.а. канцлера Нямеччыны Ангелай Мэркель.

Апроч іншага, Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі графік будучых кантактаў.

Hавiны
Лукашэнка сказаў, што зрабіў Мэркель прапанову ў справе міграцыйнага крызісу. Тая абяцала падумаць
2021.11.16 11:38

МГ belsat.eu

Стужка навінаў