Эксперты тлумачыць, ці варта вырабляць беларускую вакцыну ад каронавіруса


Імунолаг Фёдар Лапій і рэаніматолаг Ігар Таболіч распавялі belsat.eu аб перспектывах стварэння беларускай вакцыны ад каронавіруса. З экспертамі размаўляла Арына Маліноўская.

Фёдар Лапій, навуковец, імунолаг, кіраўнік Нацыянальнай групы экспертаў Украіны ў пытаннях імунапрафілактыкі.

Фёдар Лапій, навуковец-імунолаг і доктар-рэаніматолаг.
Фота: Белсат

– З лета 2021 года Лукашэнка не раз заяўляў пра тое, што ў Беларусі распрацоўваецца ўласная вакцына ад каронавіруса. Плануецца, што даступнай для насельніцтва яна стане ў 2023 годзе. Як вы ацэньваеце перспектывы стварэння беларускай прышчэпкі?

– Ва Украіне таксама ўздымалася пытанне стварэння ўласнай вакцыны. Але адна справа, калі пра гэта кажуць палітыкі і журналісты – яны не зусім разумеюць, што значыць вакцына ў сучасным свеце. Ва ўмовах глабалізацыі і супрацоўніцтва між навукоўцамі розных краін нельга гаварыць аб прадукце, створаным у адной краіне. Напрыклад, тая ж вакцына «AstraZeneca / Oxford»: Оксфард – гэта ўніверсітэт, навуковы цэнтр; «AstraZeneca» – гэта вытворца. Зноў такі, калі гаворка ідзе пра вакцыну «Pfizer», то правільней было б казаць «Pfizer / BioNTech»: «BioNTech» – гэта навуковы цэнтр у Германіі, а «Pfizer» – вытворца. Тым больш для таго, каб вырабіць вакцыну, трэба мець добрую выбарку людзей на розных кантынентах. Ва Украіне ўрад даваў гранты навуковым арганізацыям для распрацоўвання ўласнай вакцыны. Гэтыя грошы вылучаліся менавіта на даследаванні розных кампанентаў вакцынаў. І гэтыя кампаненты цяпер вывучаюцца і могуць быць ужытыя для вытворчасці вакцыны ў кааперацыі з вытворцамі з іншых краін. І цалкам магчыма, што ўкраінскія тэхналогіі могуць быць прададзеныя каму-небудзь для стварэння новага прадукту. А што датычыць Беларусі, наўрад ці можна казаць аб нейкай кааперацыі навукоўцаў, калі краіна застаецца пад санкцыямі.

Hавiны
І што, калі я захварэю? 10 самых важных фактаў пра каронавірус
2021.11.01 11:42

– Калі пытанне вытворчасці ўласнай вакцыны ўпіраецца толькі ў кааперацыю, то цалкам магчыма, што Беларусь можа супрацоўнічаць з Расеяй. А ці ёсць яшчэ нейкія фактары, паводле якіх можна судзіць аб перспектывах вытворчасці ўласнай вакцыны?

– Цяпер трэнд на зніжэнне кошту вакцыны. І праз паўгода цана будзе яшчэ ніжэйшай. Вы ж разумееце, што калі вакцына выйдзе праз год-два, то наўрад ці яна будзе канкурэнтнай у параўнанні з іншымі вакцынамі, якія выкарыстоўваюцца год-два. Тут пытанне, ці варта спрабаваць вырабляць сваю вакцыну, каб праз год атрымаць сумнеўны прадукт, які будзе каштаваць у пяць-дзесяць разоў даражэй, чым вакцыны, якія ўжо выкарыстоўваюцца.

Hавiны
Доктара, які ратаваў хворых на COVID-19 і дапамагаў пацярпелым падчас пратэстаў, кінулі за краты і пакаралі штрафам
2020.09.04 18:18

Ігар Таболіч, экс-анестэзіёлаг-рэаніматолаг 1-га клінічнага шпіталю г. Менску.

– Як вы лічыце, а для чаго наогул Беларусі трэба ствараць уласную вакцыну?

– Ніхто не разумее, што далей будзе з каронавірусам, наколькі хутка ён будзе мутаваць. Вядома, калі б мы стваралі сваю вакцыну, мы б маглі хутчэй рэагаваць на працэс мутацыі віруса выпускам актуальнай версіі вакцыны. Таму калі ёсць такая магчымасць, то трэба спрабаваць стварыць сваю базу для вытворчасці вакцынаў.

Ігар Таболіч, экс-анестэзіёлаг-рэаніматолаг 1-га клінічнага шпіталю Менску.
Фота: Белсат

– А ці атрымаецца ў Беларусі стварыць уласную вакцыну?

– Глядзіце, напрыклад, у Францыі вытворчасцю вакцынаў займалася кампанія «Sanofi». Гэта транснацыянальная кампанія з вялізным капіталам. У Беларусі няма ні адной фармацэўтычнай кампаніі такога ўзроўню і маштабу. Але ў «Sanofi» не атрымалася стварыць эфектыўную вакцыну. Таму казаць аб вытворчасці беларускай вакцыны вельмі цяжка. Я даволі скептычна да гэтага стаўлюся. Тым больш я чытаў пра вытворчую базу, на якой збіраюцца вырабляць вакцыну [беларускую вакцыну плануецца вырабляць на магутнасцях ААТ «Белвітуніфарм», што спецыялізуецца на вытворчасці ветэрынарных прэпаратаў. – Рэд. Belsat.eu]. У прынцыпе, уся медычная супольнасць ставіцца скептычна да гэтых планаў. Я не магу сказаць, што мы не вырабім сваёй вакцыны. Які будзе тып гэтай вакцыны? Я думаю, што гэта будзе, напэўна, класічная інактываваная жывая вакцына, якая лічыцца найменш эфектыўнай у дадзенай сітуацыі. Стварыць сваю вектарную вакцыну, як расейскі «Спутнік», я не думаю што ў нас ёсць вытворчая база для гэтага. На дадзены момант я нейкіх аптымістычных сцэнароў беларускай вытворчасці вакцыны не бачу. І меркаванні спецыялістаў сыходзяцца ў тым, што Беларусь не ў стане стварыць даволі моцную і эфектыўную вакцыну.

Інтэрв’ю
Былы працаўнік «Нафтану» Дзяніс Абрамовіч: Прадпрыемствам кіруюць сілавікі
2021.11.08 10:19
Інтэрв’ю
«Працуем на поўную магутнасць». Паразмаўлялі з дзейным працаўніком «Беларуськалію»
2021.11.16 11:16

АМ belsat.eu

Стужка навінаў