Былога міліцыянта асудзілі на 1,5 года калоніі за «заклікі да ўдзелу ў беспарадках»

Асуджаны былы міліцыянт Дзмітрый Скрэтуцкі. Фота: Вясна

Сёння 36-гадовага Дзмітрыя Скрэтуцкага прызналі вінаватым паводле ч.1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх»), паведамляе «Вясна».

Вырак у судзе Маладзечна выносіла Іна Каханоўская.

Былы міліцыянт, а цяпер прадпрымальнік Скрэтуцкі быў затрыманы 4 жніўня 2021 года. З 12 жніўня па 12 кастрычніка 2020 года ён нібыта «заклікаў да ўдзелу ў незаконных масавых дзеяннях грамадска-палітычнага характара ў тэлеграм-каналах». Таксама мужчына, паводле абвінавачвання, сцвярджаў, што можа распазнаць міліцыянтаў, калі яму будуць дасылаць фотаздымкі.

Ужо больш за 100 асуджаных у «карагоднай справе»

МГМ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны