Чэхія дасць падтрыманне студэнтам з Беларусі і Украіны


Міністэрства замежных справаў Чэхіі расказала, што ўрад разгледзеў сітуацыю са студэнтамі з Украіны і Беларусі і дасць ім новую дапамогу. А з 25 кастрычніка Чэхія забароніць уезд расейцам з турыстычнымі візамі.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Пражскі град, Чэхія.
Фота: qirim.news

Паводле МЗС Чэхіі, дагэтуль у краіну маглі ўехаць толькі грамадзяне Беларусі, якія мелі там сем’і (таксама Чэхія можа даваць беларусам гуманітарныя візы). У канцы лета ўлады Чэхіі пастанавілі прадоўжыць забарону на выдачу візаў грамадзянам Беларусі, нягледзячы на просьбы Святланы Ціханоўскай. Беларускія студэнты сутыкнуліся са складанасцямі пры паступленні ў ВНУ Чэхіі, офіс Ціханоўскай быў гатовы пісаць гарантыйныя лісты студэнтам, якіх збіраюцца адлічыць.

Цяпер жа Чэхія збіраецца запрашаць беларускіх студэнтаў, якія будуць вучыцца на аснове міжнародных стыпендыяў:

«Мы хочам даць якасную еўрапейскую адукацыю тым, каго пераследуюць з палітычных прычынаў, і тым, хто поўны рашучасці змяніць цяперашнія недэмакратычныя ўмовы ў сваёй краіне», – заявіў міністр замежных справаў Чэхіі Ян Ліпаўскі.

Таксама ўрад Чэхіі скарэктаваў статус украінскіх студэнтаў, каб яны маглі паступаць у чэшскія ўніверсітэты, нават калі атрымалі часовую абарону ў іншай краіне Еўразвязу.

Каментар
Беларуску не прынялі ў чэшскі ўніверсітэт. «Не хачу жыць у краіне, дзе мяне ненавідзяць»
2022.08.04 11:54

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў