Цягам дня незаконна перасекчы польскую мяжу з боку Беларусі спрабавалі амаль 600 мігрантаў


Як паведамляе памежная служба Польшчы, цягам 15 кастрычніка было зафіксавана 592 спробы незаконна перасекчы польскую мяжу з боку Беларусі.

Адзін грамадзянін Іраку быў затрыманы. Астатнія спробы перасекчы мяжу памежнікі перадухілілі.

Акрамя таго, за аказанне дапамогі ў незаконным перасячэнні мяжы затрыманыя 10 чалавек: грамадзяне Турэччыны, Румыніі, Нямеччыны, Грузіі, Балгарыі, Тунісу і Малдовы.

Ад пачатку года было зафіксавана больш за 20 тысяч спробаў незаконна перасечны польскую мяжу з боку Беларусі. У міграцыйных цэнтрах Польшчы цяпер каля 1650 чалавек. Каля 5 % мігрантаў паспяхова пераходзяць мяжу нелегальна і дабіраюцца да Нямеччыны, сцвярджаюць у Службе памежнай аховы Польшчы.

Hавiны
Мігранты на польскай мяжы распавялі, як іх абакралі беларускія сілавікі
2021.10.16 12:29
  • У 2021 годзе Літва, Польшча і Латвія фіксуюць выбуховы рост нелегальнай міграцыі з Беларусі. Краіны ЕЗ вінавацяць рэжым Лукашэнкі ў тым, што ён спрыяе нерэгулярнай міграцыі ў Еўропу і мэтанакіравана перакідвае мігрантаў з Блізкага Усходу да мяжы. Дзеянні афіцыйнага Менску на Захадзе называюць гібрыднаю вайною.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў