Рыгору Кастусёву працягнулі тэрмін утрымання пад вартай яшчэ на два месяцы


Як паведаміў «Белсату» зяць старшыні партыі БНФ Зміцер Антончык яго сваяку яшчэ на два месяцы працягнулі меру ўтрымання пад вартай. Палітык прабудзе за кратамі як мінімум да 12 снежня.

64-гадовы Кастусёў быў затрыманы 12 красавіка адначасова з юрыстам Юрыем Зянковічам і літаратуразнаўцам Аляксандрам Фядутам. Яны праходзяць падазраваным у крымінальнай справе аб «захопе ўлады» і спробе замаху на Аляксандра Лукашэнку. Кастусёў адмаўляе датычнасць да «замаху».

– Спадар Рыгор мае праблемы са здароўем, перахварэў на каронавірус, мае праблемы з ныркамі ад лекаў якія там даюць, у яго падазрэнне на анкалогію. Людзі, якія знаходзяцца за кратамі, мусяць атрымліваць адпаведную медычную дапамогу, а родныя павінны ведаць, што адбываецца з іхнымі сваякамі, – сказаў Зміцер Антончык.

Артыкулы
Кастусёў у СІЗА займеў праблемы з ныркамі, заразіўся каронавірусам
2021.09.21 15:53

Кастусёў, які ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ, некалькі разоў прасіў змяніць яму мэру стрымання, але ўсялякі раз атрымліваў адмову.

На праблемы са здароўем Кастусёў скардзіцца і ў лісце магілёўскаму журналісту Барысу Вырвічу, паведамляе партал 6tv.by.

Ліст Рыгора Кастусёва с СІЗА.
Фота: 6tv.by

«Праблема – прастата, якая ўсё павялічваецца і пераходзіць у анкалогію, а мо ўжо перайшла. Бо некалькі дзён у перамешку з крывёю была мача… Вось такая сітуацыя. Найлепш – гэта была бы аперацыя, але з ёй не атрымалася. Па сэрцу быў збой рытму. Зараз рытм усталяваўся, але малейшая нагрузка дае непрыемныя адчуванні на сэрцы. Доктар СІЗА стараецца, кантралюе сітуацыю, але ж магчымасці ў яго тут невялікія. Робіць, што можа», – піша Рыгор Кастусёў.

Пасля лячэнне ў шпіталі летам гэтага году, Кастусёў перанёс яшчэ і захворванне на ковід, наступствы якога адчувае да гэтага часу. Было таксама праведзена абследаванне з нагоды падазрэння на анказахворванне, аднак ні самому Кастусёву, ні яго сваякам не паведамляюць пра вынікі. У СІЗА ў Кастусёва ўзялі аналізы і правялі некалькі абследаванняў, але больш ніякіх дзеянняў не рабілі.

АЛ/ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў