Магілёўскаму актывісту далі 1,5 года калоніі за «знявагу» Лукашэнкі


Валянцін Лабачоў. Фота прадстаўленае героем публікацыі

У Магілёве суддзя Вікторыя Палякова вынесла прысуд мясцоваму актывісту Валянціну Лабачову, абвінавачанаму ў знявазе Аляксандра Лукашэнкі.

«З 11 кастрычніка Валянцін у турме. Прысуд – адзін год і шэсць месяцаў у калоніі агульнага рэжыму», – паведамілі «Белсату» сваякі палітвязня.

Да вынясення прысуду актывіст знаходзіўся на волі пад падпіскай аб нявыездзе.

Hавiны
Магілёўскага актывіста Валянціна Лабачова за «знявагу» Лукашэнкі пачнуць судзіць 28 верасня
2021.09.21 16:26

Нагадаем, што 30-гадовы жыхар Магілёва Валянцін Лабачоў – даўні ўдзельнік апазіцыйнага руху. Мужчыну затрымалі 9 жніўня 2020 года разам з сябрамі за фота з нацыянальным сцягам каля Кастрычніцкага РАУСу.

У чэрвені 2021 года Валянціна зноў затрымалі на вуліцы. Яго вінавацяць паводле ч. 2 арт. 368 КК («Знявага прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, злучаная з абвінавачваннем у здзяйсненні цяжкага ці асабліва цяжкага злачынства»).

Валянцін Лабачоў разам з кіраўніцтвам Партыі БНФ. Фота прадстаўленае героем публікацыі

Справу на магілёўца завялі за скрыншот паведамлення аднаго з тэлеграм-каналаў, размешчанага яшчэ мінулым летам. Паводле пастановы СК, словы на скрыне « у пэўным кантэксце і накіраваныя на адрас канкрэтнага адрасата выказваюць негатыўную ацэнку адрасата і крыўдзяць яго сэнсам, а таксама гэтыя словы зняважлівыя, прыніжаюць гонар і годнасць прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Абвінавачанне 8 кастрычніка запрасіла два калоніі агульнага рэжыму для Валянціна Лабачова.

Hавiны
Абвінавачанне просіць два гады калоніі для магілёўскага актывіста за «знявагу» Лукашэнкі
2021.10.08 14:52

МГ belsat.eu

Стужка навінаў