Галоўрэд «КП» распавёў пра ролю расейскіх спецслужбаў у арышце Генадзя Мажэйкі


Галоўны рэдактар ​​«Комсомольской правды» Уладзімір Сунгоркін распавёў у эфіры праграмы на RTVI, што расейскія спецслужбы прымусілі журналіста «КП в Беларуси» Генадзя Мажэйка вярнуцца з Масквы ў Менск, дзе ён быў арыштаваны КДБ.

«Неафіцыйна мы ведаем наступнае: калі ён прыехаў у аэрапорт Шарамеццева на рэгістрацыю рэйса ў Варшаву, да яго падышлі супрацоўнікі нашых спецслужбаў, зноў жа, я кажу «нашы» неафіцыйна, і сказалі: «Дарагі таварыш Мажэйка Генадзь, вы лічыцеся ў нас у спісах непажаданых персонаў і павінны пакінуць Маскву».

Як я разумею, ён кажа: «Ахвотна пакіну, вось мой квіток у Варшаву». «Выбачайце, не-не-не, вы павінны пакінуць Маскву і вярнуцца туды, адкуль вы да нас прыбылі, вы павінны вярнуцца ў Менск, і мы вам у гэтым дапаможам», – распавёў Сунгоркін.

Галоўны рэдактар ​​«КП» адзначыў, што Мажэйку правялі ў самалёт на рэйс да Менску, а там яго сустрэлі супрацоўнікі КДБ Беларусі, якія арыштавалі журналіста.

Аналітыка
Ахвяруючы іміджам. Што азначае «справа Мажэйкі» і выгнанне «КП» для стасункаў Масквы і Менску
2021.10.11 11:30

Генадзь Мажэйка быў затрыманы 1 кастрычніка ў межах крымінальнай справы, заведзенай паводле ч. 3 арт. 130 («Распальванне сацыяльнай варажнечы») і арт. 369 («Знявага прадстаўніка ўлады») Крымінальнага кодэксу. Паводле гэтых артыкулаў яму можа пагражаць ад 5 да 12 гадоў.

Падставай для пераследу журналіста стала зацемка, апублікаваная неўзабаве пасля таго, як стала вядома пра страляніну ў кватэры на вуліцы Якубоўскага ў Менску, у выніку якой загінулі IT-спецыяліст Андрэй Зельцар і супрацоўнік КДБ Дзмітрый Федасюк. У матэрыяле, апублікаваным на сайце kp.by, аднакласніца Зельцара Вера Салаўёва дзялілася добрымі ўспамінамі пра забітага айцішніка.

Зацемка выклікала абурэнне ўладаў: «КП в Беларуси» абвінавацілі ў «абяленні тэрарыста» і «прапагандзе экстрэмізму». Раніцай 29 верасня сайт kp.by быў заблакаваны, а 5 кастрычніка маскоўскае кіраўніцтва «КП» абвесціла пра закрыццё свайго прадстаўніцтва ў Беларусі.

Hавiны
Павышаная ўвага Крамля, пагражае да 12 гадоў зняволення. Што трэба ведаць пра «справу Мажэйкі»
2021.10.05 10:57

Праваабаронцы прызналі Генадзя Мажэйку палітвязнем. Цяпер ён знаходзіцца ў жодзінскім СІЗА.

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў