Затрыманы ўладальнік сталічнага рэстарану-клубу «Мулен Руж» Бахшы Ганбараў


Сілавікі апублікавалі «пакаяннае відэа» з уладальнікам менскага клубу «Мулен Руж» Бахшы Ганбаравым. На відэа 55-гадовы мужчына расказвае, што прыязджаў на Менскі трактарны завод у 2020 годзе, калі побач з прахадной заводу адбываліся пратэсты.

Бахшы Ганбараў. Крыніца: nashaniva.com

Відэа апублікаваў канал «Сводки Центра», які лічыцца блізкім да ГУБАЗіКу. Таксама на «пакаянным відэа» паказаны бюлетэнь з прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, дзе голас аддадзены за Святлану Ціханоўскую. Сілавікі апублікавалі і асабістую перапіску Ганбарава ў тэлеграме, у якой ён абмяркоўвае з іншым карыстальнікам дапамогу ад Азербайджану для Украіны.

Абставіны затрымання бізнесоўца не вядомыя, як і тое, ці заведзеная на яго крымінальная справа.

Паводле інфармацыі аднаго з азербайджанскіх парталаў, Бахшы Ганбараў прыехаў у Менск у 1984 годзе вучыцца і застаўся жыць у Беларусі. У савецкі час ён працаваў на заводзе, а ў 1990-я гады пайшоў у бізнес. Пачынаў з гандлю садавіной на рынку, пазней адкрыў рэстаран азербайджанскай кухні, заняўся будаўніцтвам, істотна пашырыў свой бізнес.

Больш за дзесяць гадоў таму адкрыў клуб «Мулен Руж», які месціцца каля метро «Фрунзенская». Таксама ён актывіст азербайджанскай дыяспары ў Беларусі, узначальваў суполку азербайджанцаў у Менску, якая называецца «Габустан».

Hавiны
Затрымалі журналіста «Прэсболу» Андрэя Ільеню
2022.09.16 11:59

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў