Затрымалі галоўнага рэдактара онлайн-газеты «Бобруйский курьер»


Над паэтам і галоўным рэдактарам онлайн-газеты «Бобруйский курьер» Анатолем Санаценкам ужо адбыўся суд – яго асудзілі да 15 содняў арышту, паведамляе БАЖ са спасылкай на бабруйскіх журналістаў.

Анатоль Санаценка.
Фота: svaboda.org

Падрабязнасці і прычыны затрымання Анатоля Санаценкі невядомыя. Інфармацыі пра тое, дзе і калі быў суд, таксама няма.

БАЖ перадае, што сваякі затрыманага ўскосна пацвердзілі, што не ўсё ў парадку, але не сталі нічога распавядаць. Таксама вядома, што тыдзень таму Анатоль нібыта сышоў у адпачынак і перастаў выходзіць на сувязь. Увечары 15 верасня з ягонага акаўнту адказалі на паведамленне, але ўпэўненасці, што пісаў менавіта ён, няма, распавяла бабруйская журналістка. Таксама ён адмовіўся сазваніцца.

«Бобруйский курьер» – незалежная рэгіянальная газета, журналістаў якой неаднаразова затрымлівалі і судзілі за іх прафесійную дзейнасць. У 2010 годзе праз рэпрэсіі спыніўся выхад папяровага выдання, але выданне працягнула працу онлайн.

Hавiны
Затрымалі журналіста «Прэсболу» Андрэя Ільеню
2022.09.16 11:59

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў