У Луганску ўзарвалі пракурора так званай ЛНР


У Луганску ў будынку пракуратуры так званай ЛНР прагрымеў выбух. Аб гэтым са спасылкай на ўкраінскія і і расейскія СМІ і тэлеграм-каналы паведамляе руская рэдакцыя «Свабоды»

Забіты пракурор «ЛНР» Сяргей Гарэнка.
Фота: «Інтэрфакс-Украіна» / interfax.com.ua

Паведамляецца, што выбух прагрымеў на трэцім паверсе адміністрацыйнага будынка. Прадстаўнікі сепаратыстаў «ЛНР» паведамілі, што ёсць загінулыя і параненыя, іх колькасць не вядомая. «Донбасс.Реалии»  сцвярджае, што выбух прагрымеў у кабінеце пракурора «ЛНР» Сяргея Гарэнкі. Паведамляецца, што ён паранены, яму адарвала руку. Пазней у тэлеграм-каналах  расейскіх ваенных паведамілі, што Гарэнка загінуў. Гэтыя паведамленні пацвердзіў «Інтэрфакс» са спасылкай на экстранныя службы «ЛНР». Таксама паведамляецца аб гібелі намесніцы пракурора Кацярыны Стэгленка. Паводле папярэдніх звестак, у офісе спрацавала выбуховае прыстасаванне.

Луганск з 2014 года кантралюецца сепаратыстамі, якіх падтрымлівае Расея, і знаходзіцца далёка ад лініі фронту. На падкантрольных Расеі тэрыторыях Украіны нярэдка робяцца замахі на расейскіх чыноўнікаў і калабарантаў.

Hавiны
«Meduza»: Крэмль адклаў «рэферэндумы» на акупаваных тэрыторыях на няпэўны тэрмін
2022.09.11 20:00

Антон Тачняк

 

Стужка навінаў