Святлана Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк на Генасамблею ААН, дзе сустрэнецца з высокапастаўленымі палітыкамі


Сесія Генеральнай асамблеі ААН пройдзе з 18 да 22 верасня ў Нью-Ёрку. Лідарка дэмакратычных сілаў Беларусі Святлана Ціханоўская наведае штаб-кватэру ААН, дзе плануе правесці шэраг двухбаковых сустрэчаў, а таксама возьме ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў.

Светлана Тихановская, конференция «Новая Беларусь», демократические силы, Вильнюс, Литва
Святлана Ціханоўская.
Фота: Белсат

Святлана Ціханоўская сустрэнецца з шэрагам палітыкаў, прадстаўнікамі Дзяржаўнага дэпартаменту ЗША, спецпрадстаўніком Еўразвязу ў правах чалавека. Таксама запланаваныя двухбаковыя сустрэчы з генеральным сакратаром Рады Еўропы Марыяй Бурыч і з прэзідэнткай Еўракамісіі Урзуляй фон дэр Ляен, з якой яны абмяркуюць сітуацыю з палітвязнямі, новыя санкцыі ў дачыненні рэжыму Лукашэнкі, спрашчэнне візавых умоваў для беларусаў, а таксама гарантыі незалежнасці Беларусі на фоне спробаў Расеі ўсталяваць кантроль над краінай.

19 верасня прадстаўніцтва Эстоніі і Ціханоўская арганізоўваюць дыскусію высокага ўзроўню, прысвечаную палітычнаму крызісу ў Беларусі, а таксама ролі рэжыму ў вайне супраць Украіны. Удзел у дыскусіі возьмуць міністры замежных справаў некаторых балтыйскіх і паўночных краінаў.

На 21 верасня запланаваны выступ Святланы Ціханоўскай у межах «Форума міжнародных лідараў» у Калумбійскім універсітэце. Яна выступіць перад запрошанымі палітыкамі, выкладчыкамі і студэнтамі ўніверсітэту. У той жа дзень палітык выступіць на дыскусіі пра парушэнні дзіцячых правоў у Беларусі, арганізаванай дэлегацыяй Еўрапейскага Звязу пры ААН.

Hавiны
Актыўная праца ўраду ў выгнанні – ключ да вызвалення Беларусі
2022.09.09 17:19

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў