«Рэйкаваму партызану» Сяргею Канавалаву прысудзілі 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму 


У Віцебскім абласным судом 16 верасня вынеслі прысуд 50-гадоваму палітзняволенаму Сяргею Канавалаву. Яго затрымалі 6 сакавіка 2022 года за «падрыхтоўку акту тэрарызму», паведамляюць праваабаронцы.

Сяргей Канавалаў. 
Фота: viasna96/Telegram

Сяргей Канавалаў праходзіў па крымінальнай справе аб «наўмысных дзеяннях, накіраваных на ўзбуджэнне нацыянальнай і іншай сацыяльнай варожасці» (арт. 130 КК) і аб «падрыхтоўцы да здзяйснення акту тэрарызму і наўмыснаму прывядзенню ў непрыдатны стан сродкаў сувязі» (арт. 289 КК).

Да затрымання ён працаваў на Віцебскай дыстанцыі сігналізацыі і сувязі УП «Віцебскае аддзяленне Беларускай чыгункі» і нібыта планаваў вывядзенне са строю сістэм, якія забяспечваюць бяспеку чыгуначнага руху.

Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме. Суддзя Яўген Буруноў прысудзіў «рэйкаваму партызану» 15 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Акрамя вялізнага тэрміну палітвязню прысудзілі штраф у 300 базавых велічыняў.

КДБ 7 ліпеня ўнёс Сяргея Канавалава ў «спіс тэрарыстаў».

Артыкулы
Не тэрарысты, але ўсё ж… Навошта беларусаў уносяць у спіс асобаў, датычных тэрарыстычнай дзейнасці
2022.07.14 09:30

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў