Расею чакае змрочная будучыня. Інтэрв'ю з украінскім гісторыкам Аляксандрам Паліем


Расея адстала на тысячы гадоў і спрабуе сябе выставіць спадчынніцай Русі, хоць яна яе былая калонія. Ці можа войска нявольнікаў перамагчы войска вольных людзей? Якія прычыны надзвычайнай агрэсіўнасці Расеі? Які змрочны сцэнар чакае Расею ў будучыні? Як падрыхтавацца да распаду Расеі? Інтэрв’ю Cяргея Пелясы з украінскім гісторыкам і палітолагам Аляксандрам Паліем.

Сяргей Пеляса: Якія галоўныя гістарычныя прычыны расейскай агрэсіі супраць Украіны?

Аляксандр Палій: Рэч у тым, што Расея не прайшла яшчэ цывілізацыйных стадыяў развіцця, якія пражыла Еўропа. Калі спрошчана, то Расея жыве нават не ў XVI стагоддзі, а нашмат далей. Рэфлексы народу больш архаічныя, улады дзеюць па-першабытнаму. І ўсё з прычыны таго простага факту, што ў Расеі пячорны век скончыўся на 4–5 тысячаў гадоў пазней, чым у астатняй частцы Еўропы. Расея, так бы мовіць, з каменнага стагоддзя пераскочыла ў камунізм і ў развіты сацыялізм. Вось і ўсе прычыны, калі казаць проста і зразумела. Часта з-за талерантнасці пра такія рэчы ў сучасным свеце не кажуць, але праўда такая. У Расеі злачыннасць сёння распаўсюджаная нашмат больш, у 30–40 разоў больш, чым у астатняй частцы Еўропы. Гэта абумоўлена тымі рэфлексамі. Калі народ згодны трываць стагоддзямі тыранічную ўладу ў дачыненні свайго і іншых народаў, гэта сведчыць, што тое не выпадкова.

Расея безнадзейна адстала ў сваім развіцці. Адкуль жа ў іх пачуццё велічы? Вялікая расейская культура, трэба ўсіх падпарадкаваць, усе павінны гаварыць на расейскай мове. Адкуль гэта бярэцца?

Ад комплексаў часта такое бывае. І ад разумення таго, што працаю яны нічога не заробяць, бо яны не эфектыўныя. Яны могуць быць эфектыўныя толькі ў рабаванні. Вось і ўсе прычыны суперагрэсіўнасці Расеі. Яны зразумелі, што нічога не выйграюць ад нармальнай дзейнасці.

Мы, беларусы, ведаем, што расейская гісторыя ў дачыненні нас і ўкраінцаў напоўненая хлуснёй, маніпуляцыямі і фэйкамі. У чым галоўная няпраўда і маніпуляцыя датычна Украіны – з боку расейскіх гісторыкаў і палітолагаў?

Галоўная маніпуляцыя ў тым, што яны спрабуюць назваць сябе Руссю, будучы ўсяго толькі каланізаванымі нашчадкамі падчас Кіеўскай Русі, – пераважна фіна-вугорскіх плямёнаў і аднаго славянскага роду вяцічаў. Па вялікім рахунку, гэта фіна-вугорскае мора, якое потым трохі разведзенае славянамі і трохі татарамі. І яны спрабуюць выставіць сябе спадкаемцамі Русі. Гэта ўсё роўна, як бы цяпер Ангола казала, што яны ёсць асноваю Партугаліі. Або індзейцы ў Паўднёвай Амерыцы пачалі разважаць, што яны нашчадкі кастыльцаў і арагонцаў Іспаніі. Расейцы паспрабавалі, калі Украіна была аслабленая, скрасці ў нас нашую ўкраінскую спадчыну. І цяпер яны спрабуюць забіць гэтага спадчынніка. Вельмі класічная біблейская гісторыя. Але ў іх не атрымаецца.

У сувязі з гэтым мне ўспамінаецца папулярны інтэрнэт-мэм, дзе Беларусь і Украіна, наш герб Пагоня і трызубец украінскі, і тэкст: «Білорусь і Україна – ось і Русь одна-єдина». У нас таксама фактычна скралі і назву Русь, і гістарычную традыцыю. Мне ўспамінаецца дыялог з аднаго папулярнага фільму «Трыста», дзе грэкі сустракаюцца з персамі, і кароль Спарты Леанід размаўляе з Ксэрксам і кажа: «У цябе шмат рабоў, Ксэркс, але мала ваяроў». У мяне гэта выклікае асацыяцыі з Украінай. Армія рабоў напала на войска свабодных людзей. Ці можа армія рабоў перамагчы войска свабодных украінцаў, якія ведаюць праўду пра сваю гісторыю?

Што да арміі рабоў, яна бывае вельмі шматлікая, досыць дысцыплінаваная, досыць вялікая, і праз гэта небяспечная. Але калі змагацца сам-насам і нават адзін да двух або адзін да трох, то, вядома, у арміі рабоў, як правіла, шанцаў няма ніякіх. Тым больш, у сучасным свеце, дзе ваенныя тэхналогіі значаць шмат. Таму што раней у старажытны час добры салдат і дрэнны салдат адрозніваліся ў тры-пяць разоў, а цяпер адзін ці два HIMARS могуць быць мацнейшыя за ўсю расейскую мабілізацыю. Вядома, галоўнае, хто гэтымі HIMARS кіруе, каб гэта было якаснае кіраванне. Тым не менш, украінцы не скардзіліся на здольнасці навучацца тэхнічным рэчам – у тым ліку, вайсковым.

Расея баіцца выдаваць зброю нават уласным грамадзянам. Гэта сведчыць пра тое, што ўлады ў Расеі пачуваюцца няпэўна. І разумеюць, што першымі прыйдуць забіраць унітазы ў Маскве і Падмаскоўі, а не ва ўкраінскіх вёсках, дзе за гэта моцна бʼюць.

Таму гэтай вялікай расейскай масы мы не баімся. Яна сябе ўжо паказала. Па-другое, чым большая шафа, тым больш гучна яна падае.

Мне ўспамінаецца нашая агульная гісторыя, украінцаў і беларусаў, Вялікае Княства Літоўскае. У тыя часы амаль ва ўсіх войнах і бітвах у маскавітаў была перавага ў колькасці. Тое ж самае, мне здаецца, датычыць казацкай гісторыі. Усё больш экспертаў кажуць аб тым, што ў выніку ваеннай паразы Расеі можа пачацца распад гэтай дзяржавы. Пакуль гэта гучыць як фантастыка для большасці публікі, але сурʼёзныя аналітыкі, напрыклад, былы камандуючы войскамі ЗША ў Еўропе генерал-лейтэнант Бэн Годжэз заявіў, што трэба рыхтавацца да распаду Расеі. Захад не быў гатовы да распаду СССР. Да распаду Расеі ў нас ёсць час падрыхтавацца. Як вы лічыце, наколькі рэальная перспектыва распаду Расеі – і якую форму ён можа прыняць? Мне ўяўляецца, што праз некалькі дзясяткаў гадоў гэта можа быць дзяржава, што займае тэрыторыю Масковіі часу Івана Грознага, да Уралу, але не больш. Наколькі гэта рэальна?

Я думаю, гэта цалкам рэальна. Там будзе крах дзяржаўнасці, рабаванне суседзяў. У выніку гэтага працэсу адбудзецца крышталізацыя протадзяржаўных або дзяржаўных цэнтраў. Дзе будуць гэтыя цэнтры – у Казані, Ніжнім Ноўгарадзе, Мардовіі ці дзесьці яшчэ, сёння прадказаць складана. Усё будзе вырашацца на тактычным узроўні – які рэгіён возьме верх над іншымі. Усё будзе залежаць ад пасіянарнасці, ад наяўнасці ўзброеных людзей. Будучыня Расеі туманная, але змрочная. Але яны самі хацелі гэтага. Яны не хацелі вучыцца, як іншыя народы, якія таксама нядаўна з пячорнага стагоддзя выйшлі. Яны не хацелі рабіць унёску ў справы чалавецтва, яны хацелі супрацьпаставіць сябе чалавецтву і паразітаваць на ім. Таму для Расеі гэта ўсё дрэнна скончыцца.

А што б вы раілі заходнім палітыкам, для якіх распад Расеі выглядае фантастыкай, – як можна падрыхтавацца, што можна рабіць? Напрыклад, можа, лепш узброіцца Фінляндыі і Казахстану? Ці можна яшчэ нешта параіць?

Усім лепш узброіцца. Быць больш магутнымі, больш згуртаванымі, цвёрдымі і набрацца цярплівасці. Вядома ж, камунікаваць з мясцовымі элітамі, татарскай, башкірскай – ці хаця б разумець, што адбываецца ў гэтых рэспубліках так званых. Таму што ў Расеі ўсе гэтыя рэспублікі – проста словы. Насамрэч Расея манархія.

Апошняе пытанне – датычыць паразы расейскай агрэсіі пад Харкавам. З скрыгатам Крэмль прызнаў паразу, але зрабіў фантастычныя заявы, што там былі войскі NATO. Чаму Масква не можа прызнаць, што яны прайгралі ў бітве з украінцамі?

Праблема ў псіхалагічных комплексах. У расейскай садамазахісцкай канструкцыі, якая ў іхных галовах. Яны ніжэйшыя, чым амерыканцы, але вышэйшыя, чым усе астатнія. Яны кідаюцца бомбамі адно з адным. Прайграць украінцам ім вельмі сорамна, але прайграць NATO, якія ёсць саюзнікамі ЗША, ім не вельмі сорамна. У Чачэніі яны таксама распавядалі, што яны прайграюць нейкім міжнародным тэрарыстам. Насамрэч 99 % былі чачэнцы, якія перамагалі расейскую армію. Гэта ўсё балбатня. У Расеі ў XVIII стагоддзі быў дацкі пасланнік Юст Юль, і ён казаў, што калі хочаце знайсці расейца, які не хлусіць, то прыгледзьцеся да іхных далоняў. Калі там растуць валасы – значыць, ён не хлусіць. А калі не растуць – значыць, хлусіць. Калі расейскія прадстаўнікі адкрываюць рот, мусіць быць зразумела, што яны хлусяць. Мы ва Украіне гэта ўжо зразумелі.

Мы ў Беларусі гэта таксама ведаем ужо некалькі соцень гадоў, маючы такога суседа. Гістарычна гэтая вайна была прайграная нашымі продкамі, але будучая перамога Украіны адкрывае шанец нам, беларусам, акно магчымасцяў, каб зрынуць прамаскоўскі рэжым Лукашэнкі. Каб Украіна і Беларусь вярнуліся ў сямʼю свабодных еўрапейскіх народаў.

Інтэрв’ю выйшла ў праграме «ПраСвет» 15.09.2022

Стужка навінаў