Аліна Коўшык стала прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінету ў нацыянальным адраджэнні


Тэлевядоўца Аліна Коўшык стала прадстаўніцай Аб’яднанага пераходнага кабінету ў нацыянальным адраджэнні. Аб гэтым паведаміў афіцыйны тэлеграм-канал Святланы Ціханоўскай. 

Алина Ковшик, конференция «Новая Беларусь», демократические силы, Вильнюс, Литва
Аліна Коўшык прысутнічае на канферэнцыі дэмакратычных сілаў «Новая Беларусь». Вільня, Літва. 9 жніўня 2022 года.
Фота: Белсат

Паведамляецца, што Аліна Коўшык падчас працы ў Аб’яднаным кабінеце будзе ствараць стратэгію нацыянальнага адраджэння Беларусі, папулярызаваць веды з галіны гісторыі, культуры і мовы і рыхтаваць рэформы ў галіне культуры, адукацыі і медыяў. Апроч таго, сярод ейных абавязкаў – каардынаванне працы інстытутаў і ініцыятываў у пытаннях адукацыі, гісторыі і культуры, а таксама спрыянне супрацьдзеянню інфармацыйнай агрэсіі.

Сярод ейных стратэгічных задачаў – наладжванне працы з міжнароднымі партнёрамі, амбасадамі, міжнароднымі культурніцкімі арганізацыямі дзеля павелічэння падтрымання беларускай культуры, адукацыі, гісторыі. Таксама Аліна зоймецца стварэннем працоўных камісіяў для адраджэння беларускай мовы, гістарычнай памяці і помнікаў, геральдыкі.

Хто такая Аліна Коўшык

Аліна Коўшык – беларуская журналістка, тэлевядоўца, прадзюсарка, трэнерка, гісторык з адукацыі, стваральніца сацыяльных праектаў. Апошнія 15 гадоў працавала на «Белсаце», дзе была вядоўцай «Студыі Белсат», праграмаў «ПраСвет» і «54 %». Акрамя таго, Аліна была сузаснавальніцай Цэнтру беларускай салідарнасці ў Варшаве і ІнБелКульт 2.0, а таксама клубу «Беларускі Варшавы». Ідэйная натхняльніца мапы беларускага бізнесу, яна вяла першы беларускамоўны кулінарны блог.

Hавiны
Актыўная праца ўраду ў выгнанні – ключ да вызвалення Беларусі
2022.09.09 17:19

Антон Тачняк  belsat.eu

Стужка навінаў